Навіны Белавія
22 Лютага 2017
Адчыняй межы: 5 дзён без віз у Беларусь і 50 еўра + таксы і зборы!
Вясна – час новых адкрыццяў! Адкрывайце для сябе новыя краіны і запрашайце Вашых сяброў у Беларусь па спецыяльных цэнах на білеты – 50 еўра +таксы і зборы!
Умовы акцыі:
- Акцыя стартуе ў 00:01 паводле мінскага часу;
- Перыяд продажу: 27 і 28 лютага 2017 года;
- Продаж толькі на сайце belavia.by;
- Акцыя дзейнічае толькі на прамыя рэйсы авіякампаніі;
- Акцыя дзейнічае толькі на рэгулярныя маршруты «Белавія». Кірункі ў/з Масквы, Санкт-Пецярбурга, Кіева, Тэль-Авіва, Бейрута не ўдзельнічаюць у акцыі;
- Акцыя дзейнічае пры куплі білетаў як з Мінска, гэтак і ў Мінск, толькі па маршруце туды-назад;
- Перыяд палёту ад 1 сакавіка 2017 года да 30 красавіка 2017 года;
- Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння – 1 месяц;
- Змены часу і даты вылету забароненыя;
- Выкарыстанне білета абавязковае ў адпаведнасці з чарговасцю маршрута, пачынаючы ад першага аэрапорта адпраўлення, пазначанага ў білеце. Пры невыкарыстанні білета на першым участку месцы анулююцца па ўсім маршруце, і пасажыр на другім участку не будзе прымацца да перавозкі, а аплочаная сума, уключна з таксамі і зборамі, пасажыру не вяртаецца.
- Набытыя паводле акцыі білеты, у тым ліку пры камбінацыі акцыйнага тарыфу з іншым тарыфам, з’яўляюцца незваротнымі. У выпадку адмовы пасажыра ад палёту ўплочаная сума, уключна з таксамі і зборамі, не вяртаецца. Пры камбінацыі акцыйнага тарыфу з іншымі змены даты і часу забароненыя, пры адмове ад палёту ўплочаная сума, уключнеа з таксамі і зборамі, пасажыру не вяртаецца.
Пералік кірункаў і акцыйны кошт білетаў на рэгулярныя кірункі можна паглядзець тут
Звяртаем Вашу ўвагу, што пры адсутнасці акцыйных білетаў на выбраныя даты можна скарыстацца функцыяй «Каляндар тарыфаў» у раздзеле «Замова білетаў».
Паспяшайцеся, бо колькасць месцаў паводле акцыі абмежаваная!