Навіны Белавія

27 Лютага 2017

Прамая тэлефонная лінія

28 лютага 2017 г. з 12.00 да 13.00 па тэлефоне 8 (017) 229-20-39 адбудзецца «прамая тэлефонная лінія», падчас якой вы зможаце задаць намесніку генеральнага дырэктара па ідэалагічнай і кадравай рабоце Явкiну Ігару Віктаравічу свае пытанні па тэме: «Як стаць пілотам ААТ «Авіякампанія «Белавія».

У ходзе правядзення «прамой тэлефоннай лініі» будзе ажыццяўляцца аўдыёзапіс.

Перад выкладаннем сутнасці пытання, калі ласка, паведаміце нам сваё прозвішча, імя, імя па бацьку, месца жыхарства ці працы, а калі вы ўяўляеце арганізацыю - назавіце яе найменне.