Навіны Белавія

15 Мая 2017

Рэйсы ў аэрапорты Расійскай Федэрацыі пераводзяць у міжнародныя тэрміналы

Нацыянальны аэрапорт «Мінск» і авіякампанія «Белавія» інфармуюць, што з 00.00 15 мая 2017 года змяняецца тэхналогія абслугоўвання пасажыраў, якія ляцяць з Рэспублікі Беларусь у Расійскую Федэрацыю. Усе рэйсы ў расійскія гарады з унутраных тэрміналаў будуць пераведзены ў міжнародныя сектары расійскіх аэрапортаў. Таксама будзе ажыццяўляцца пагранічны кантроль паветраных судоў і пасажыраў, якія прылятаюць з Беларусі і ляцяць назад.

У мінскім аэрапорце тэхналогія абслугоўвання пасажыраў, якія ляцяць з Расійскай Федэрацыі, не змяняецца і пагранічны кантроль ажыццяўляцца не будзе.

Для праходжання кантролю жыхарам Рэспублікі Беларусь і Расійскай Федэрацыі неабходна прад'явіць дакумент, які сведчыць іх асобу, а таксама пасадачны талон, які пацвярджае іх прылёт або вылет з (у) Рэспублікі Беларусь адпаведным авіярэйсам. Грамадзяне вышэйзгаданых краін праходзяць кантроль па адмыслова вылучаных калідорах.

Пасажырам, якiя падарожнічаюць у пункты Расійскай Федэрацыі транзітам праз Нацыянальны аэрапорт «Мінск», неабходна будзе прад'яўляць дакумент, які сведчыць іх асобу, а таксама міграцыйную карту, запоўненую па прыбыцці ў Рэспубліку Беларусь.

Нацыянальным аэрапортам «Мінск» і авіякампаніяй «Белавія» прыкладаюцца максімальныя намаганні для забеспячэння высокага ўзроўню сэрвісу і камфортных умоў транзіту праз Мінск.