Навіны Белавія

22 Мая 2017

Акцыя «Налятай!»

Авіякампанія «Белавія» сумесна з Альфа-Банкам аб'яўляюць аб пачатку сумеснай акцыі «Налятай!» для ўдзельнікаў праграмы лаяльнасці «Белавія Лідэр», якія з'яўляюцца трымальнікамі карткі Альфа-Банка з даданай паслугай «Альфа-Белавія». У рамках праекту ўдзельнікі змогуць аформіць авіябілеты за некалькі дзён да вылету па акцыйнаму тарыфу - 20 еўра ў адзін бок плюс таксы і зборы. Купля квіткоў будзе даступная толькі на сайце авіякампаніі www.belavia.by пасля аўтарызацыі ў асабістым кабінеце ўдзельніка праграмы.
Асаблівасцю акцыі «Налятай!» з'яўляецца тое, што авіябілеты па акцыйнаму тарыфу будуць прапаноўвацца на бліжэйшыя рэйсы, г.зн. продаж авіябілетаў будзе адкрыты ўсяго за некалькі дзён да вылету.
Акцыя працягнецца ўсё лета, новыя напрамкі і авіябілеты будуць дадавацца не радзей за 7 разоў у месяц.
У продажы будуць даступныя рэйсы, якія вылятаюць як з Мінска, так і з любога іншага пункту рэгулярнай маршрутнай сетцы авіякампаніі. Авіябілет можна аформіць як у адзін бок, так і туды і зваротна і толькі на сайце www.belavia.by.

Звяртаем Вашу ўвагу, што прозвішча / імя ўдзельніка праграмы «Белавія Лідэр» павінны адпавядаць прозвішчу / імя ўладальніка карты Альфа-Банка, да якой падключана паслуга «Альфа-Белавія». Адказнасць за прадастаўленне дакладнага нумару ўдзельніка праграмы «Белавія Лідэр» пры падключэнні паслугі «Альфа-Белавія» ляжыць на удзельніку праграмы.


Правілы правядзення акцыі:

Тэрмін правядзення: з 26.05.2017 па 31.08.2017

Удзельнікі акцыі: Трымальнікі карткі Альфа-Банка з падключанай паслугай «Альфа-Белавія». Падключыць паслугу «Альфа-Белавія» неабходна не пазней за 24 гадзіны да запланаванай даты набыцця авіябілетаў па акцыйнаму тарыфу.

Пакупка і аплата авіябілета: Купля авіябілета магчымая толькі на сайце www.belavia.by. Для куплі білета:

  • Аўтарызуйцеся на сайце www.belavia.by з дапамогай нумара ўдзельніка праграмы «Белавія Лідэр» (Member ID - унікальны нумар удзельніка), які пазначаны пры падключэнні паслугі «Альфа-Белавія», і акцыйнага пароля;
  • Пры наяўнасці месцаў у рамках акцыі «Налятай!» тарыф будзе адлюстраваны ў калонцы «Economy Promo»;
  • Аплаціце авіябілет з дапамогай рэквізітаў карткі Альфа-Банка з далучанай паслугай «Альфа-Белавія».

Даты продажу авіябілетаў і напрамкі:
Авіябілеты ў рамках акцыі «Налятай!» будуць даступныя на рэйсы, якія вылятаюць на працягу 5 бліжэйшых дзён ад даты з'яўлення ў продажы. Магчыма ўключэнне ў акцыю «Налятай!» i пазнейшых рэйсаў - наяўнасць квіткоў на розныя даты правярайце з дапамогай опцыі «Каляндар тарыфаў» на сайце www.belavia.by.
Квіткі будуць даступныя на прамыя рэгулярныя рэйсы. Напрамкі, па якіх можна будзе набыць авіябілеты па акцыйнаму тарыфу, будуць вызначацца напярэдадні старту продажу. У рамках акцыі будуць даступныя для куплі авіябілеты мінімум па 5 напрамках. Навіны аб з'яўленні авіябілетаў у рамках акцыі «Налятай!» будуць публікавацца на афіцыйным сайце Альфа-Банка (www.alfabank.by) і на афіцыйных старонках Альфа-Банка ў сацыяльных сетках, а таксама мэссэнджэрах (Viber, Telegram Facebook).

Маршрут падарожжа:
Авіябілеты ў рамках акцыі «Налятай!» будуць даступныя толькі на прамыя рэгулярныя рэйсы авіякампаніі з вылетам як з Мінска, так і з іншых пунктаў маршрутнай сетцы авіякампаніі. Афармленне авіябілета ў рамках акцыі магчыма як у адзін бок, так і туды і зваротна. Камбінаванне акцыйнага тарыфу з іншымі апублікаванымі тарыфамі, даступнымі на момант афармлення авіябілета, дазволена.

Да авіябілетаў, аформленых у рамках акцыі «Налятай!», прымяняюцца абмежаванні:

  • Змены часу і даты вылету па авіябілетам, якія набыты па акцыйных тарыфах, у тым ліку шляхам камбінавання пакупкі авіябілета па акцыйнаму тарыфу і авіябілета па іншаму тарыфу авіякампаніі «Белавія» - забаронены;
  • Выкарыстанне авіябілета магчыма толькі ў адпаведнасці з чарговасцю маршруту, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, пазначанага ў дадзеным авіябілеце. Пры невыкарыстанні авіябілета на першым участку месцы анулююцца па ўсім маршруце, і пасажыр не прымаецца да перавозкі на другім участку маршруту. Выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру не вяртаецца.
  • Набытыя авіябілеты ў рамках акцыі, у тым ліку пры камбінаванні акцыйнага тарыфу з іншым тарыфам авіякампаніі «Белавія», з'яўляюцца незваротнымі. У выпадку адмовы пасажыра ад палёту выплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, не вяртаецца.

Пытанні і адказы:

П: Як аформіць картку Альфа-Банка і падключыць паслугу «Альфа-Белавія»?
А: Картку Альфа-Банка можна аформіць, звярнуўшыся ў любое аддзяленне банка або праз сайт Альфа-Банка (www.alfabank.by). Падключыць паслугу «Альфа-Белавія» можна ан-лайн (праз інтэрнэт банк «Альфа-Клік»), патэлефанаваўшы ў кантакт-цэнтр Альфа-Банка па тел.198 або звярнуўшыся ў любое аддзяленне, да зарплатнай, ашчаднай або дэбетавай карткі ў любой валюце.
П: Як даведацца, ці будзе напрамак, які мяне цікавіць, удзельнічаць у рэкламнай акцыі «Налятай»?
А: Інфармацыя пра тое, ці будзе пэўны напрамак удзельнічаць у акцыі, будзе даступная напярэдадні старту продажу авіябілетаў. Даведацца загадзя, ці будзе пэўны напрамак удзельнічаць у акцыі, немагчыма.
П: Я даўно марыў злятаць у горад N. Гатовы чакаць, калі гэты горад з'явіцца ў акцыі «Налятай!». Ці магу я быць упэўнены, што гэты горад рана ці позна з'явіцца сярод акцыйных напрамкаў?
А: Не, такой упэўненасці быць не можа. Авіякампанія самастойна вызначае акцыйныя напрамкі і не можа даць гарантый уключэння таго ці іншага кірунку ў іх пералік.
П: Я з'яўляюся трымальнікам карты Альфа-банка з падключанай паслугай «Альфа-Белавія». Ці магу я набыць авіябілет на іншую асобу?
А: Так, для гэтага Вам неабходна прайсці аўтарызацыю на сайце www.belavia.by пад Вашым нумарам удзельніка (Member ID), пры ўнясенні асабістых дадзеных пазначыць дадзеныя пасажыра. Аплата авіябілета павінна быць праведзена з выкарыстаннем рэквізітаў карты Альфа-Банка, да якога прывязаны нумар удзельніка, пазначаны пры аўтарызацыі.
П: Ці ёсць абмежаванні па падключэнню паслугі «Альфа-Белавія»?
А: Паслугу «Альфа-Белавія» нельга падключыць да ўсіх крэдытных картак і да картак, выпушчаных у рамках іншых крэдытных прадуктаў, да карт тыпу Unembossed, да карт, выпушчаных у рамках прадукта «Карта №1», «Alfa-Life», «А-курс»,«World of Tanks», «World of Warships»,«World of Tanks Blitz».
П: Як залічваюцца балы ў праграме «Белавія Лідэр» за пакупку акцыйных авіябілетаў.
А: За набыццё акцыйных авіябілетаў уладальніку карткі Альфа-Банка налічваюцца балы з разліку 1 бал за 1 выдаткаваны еўра. Калі Вы з'яўляецеся трымальнікам карткі Альфа-Банка Visa Platunum, Visa Infinite або MasterCard World Black Edition, то балы за пакупку авіябілета будуць налічаны з разліку 1,25 бала за 1 выдаткаваны еўра. Больш падрабязна з умовамі налічэння балаў можна азнаёміцца тут.
Балы за палёт налічваюцца пасажыру аўтаматычна, у выпадку, калі яго нумар удзельніка праграмы «Белавія Лідэр» пазначаны пры куплі авіябілета.
П: Калі білеты па акцыі даступныя толькі ў адзін бок, як мне купіць білет туды і зваротна? Ці варта чакаць з'яўлення акцыйных квіткоў бліжэй да даты зваротнага вылету?
А: Авіябілеты можна купіць як у адзін бок, так і па маршруце туды і зваротна. Для афармлення авіябілета туды і зваротна магчымыя наступныя варыянты:


  • пры ўмове наяўнасці месцаў па акцыйнаму тарыфу на абодвух участках маршруту дазваляецца камбінацыя акцыйнага тарыфу на ўчастку «туды» і акцыйнага тарыфу на ўчастку «зваротна»;
  • пры ўмове наяўнасці месцаў па акцыйнаму тарыфу толькі на адным з участкаў маршруту дазваляецца камбінаванне акцыйнага тарыфу на адным участку з іншым апублікаваным тарыфам, даступным на момант афармлення авіябілета.

Калі Вы маеце дастатковую колькасць назапашаных балаў у праграме «Белавія Лідэр», то Вы можаце аформіць прэміяльны авіябілет на зваротны палёт за кошт назапашаных балаў.
Таксама Вы можаце праверыць свой поспех, і купіць авіябілет па акцыйнаму тарыфу толькі ў адзін бок, і спадзявацца на з'яўленне акцыйных авіябілетаў напярэдадні зваротнага вылету.
Але хочам звярнуць Вашу ўвагу на тое, што авіякампанія не гарантуе і не прагназуе ўключэнне таго ці іншага напрамку ў акцыю «Налятай!».