Навіны Белавія

25 Жніўня 2017

Па выніках акцыі прададзена 20 119 месцаў.

24 жніўня 2017 года авіякампанія «Белавія» правяла восеньскі распродаж на палёты ў перыяд з 15 кастрычніка па 15 снежня 2017 года. Акцыя праводзілася на сайце авіякампаніі www.belavia.by

Авіякампанія аддала ў продаж больш за 60 000 тысяч месцаў па спецыяльным тарыфе 30 еўра плюс таксы і зборы ў адзін бок на больш чым сорак кірункаў.

Па выніках акцыі было выкуплена 20 119 месцаў. Найбольш актыўнымі сярод пасажыраў сталі людзі ва ўзросце ад 25 да 34 гадоў, якія склалі 55% пакупнікоў. Падчас акцыі сярод наведвальнікаў сайта найбольшы працэнт жанчын - 61,6%. У ТОП-5 напрамкаў па выніках акцыі традыцыйна ўвайшлі: Прага - 1923 месцаў, Амстэрдам - 1560, Тбілісі - 1418, Парыж - 1323, Рым - 1255.

Максімальна ў дзень акцыі адначасова на сайце шукала квіткі больш за 9 тысяч чалавек. Сярэдні паказчык у звычайны час - каля 300 наведвальнікаў. Найбольшы працэнт пасажыраў, якія выкупілі акцыйныя квіткі - беларусы. Дадзены паказчык склаў 75%.

«Мы ўдзячныя нашым кліентам за такую цікавасць да акцыі. Хацелася б адзначыць, што авіякампанія штогод імкнецца зніжаць кошт квіткоў. За бягучы год у сярэднім кошт знізіўся на 20%. Набыццё новых і эканамічных самалётаў дазваляе знiжаць затраты на паліва і па выніку прапаноўваць больш выгадныя тарыфы. На жаль, мы як авіякампаніі не можам уплываць на фарміраванне аэрапортавых збораў. Зборы і таксы ўсталёўваюцца аэрапортамі і складваюцца са збораў за абслугоўванне пасажыраў, дзяржаўных, іміграцыйных такс і збораў за бяспеку ў залежнасці ад маршруту паездкі і краіны вылету ці прылёту. Як правіла, пры палётах у аснаўны аэрапорт горада таксы і зборы значна вышэй, чым пры выкананні палётаў у другарадныя, якія знаходзяцца на значнай адлегласці ад пункту прызначэння», - распавёў генеральны дырэктар ААТ«Авіякампанія «Белавія» Анатоль Гусараў.