Навіны Белавія
Белавія абвясціла імя дызайнера новай формы экіпажаў
19 кастрычніка 2017 года авіякампанія «Белавія» падвяла вынікі конкурсу дызайнераў на распрацоўку канцэпцыі формы лётнага і кабіннага экіпажаў. Авіякампанія сумесна з парталам TUT.BY абвясціла дадзены конкурс у сакавіку 2017 г. у якасці аднаго з этапаў рэбрэндынгу, які праходзіць у авіякампаніі.
Белавія прэзентавала новы фірмовы стыль у жніўні 2016 г. Так, новым элементам авіякампаніі стаў «васілёк» - традыцыйная беларуская кветка, якая з даўніх часоў лічыцца сімвалам чысціні, ветлівасці і прыязнасці.
Як вядома, пілоты і бортправаднікі адлюстроўваюць авіякампанію, ствараюць і падтрымліваюць яе імідж, таму асноўным патрабаваннем да новай формы супрацоўнікаў з’яўляўся эстэтычны і камфортны дызайн, які будзе прадстаўляць не толькі агульную стылістыку брэнда «Белавія», але і падкрэсліваць індывідуальнасць супрацоўнікаў.
Усяго на конкурс было даслана 28 работ. З іх 15, якія адпавядаюць патрабаванням конкурсу, былі адабраны і прадстаўлены на партале TUT.BY. Затым шляхам галасавання карыстальнiкаў былі адабраны 5 фіналістаў. Лепшага з ліку фіналістаў вызначала прафесійнае журы, у склад якога ўвайшлі прадстаўнікі авіякампаніі, PR-менеджар партала TUT.BY Марыя Васільева, а таксама мiнскі рэстаратар Вадзім Пракоп'еў.
Калі мы пачалі працу над новай формай, мы хацелі не проста аддаць даніну модзе, але таксама прадставіць дызайн, які б адлюстроўваў асноўныя прынцыпы кампаніі: дынамічнасць, эфектыўнасць і надзейнасць. Дызайнеры актыўна прынялі ўдзел у конкурсе і прадэманстравалі сваё бачанне формы лётнага экіпажу. На наш погляд, супрацоўніцтва такога плану дазволіла нам ісці ў нагу з часам, а маладым дызайнерам - прадэманстраваць свой патэнцыял. Актыўнасцю ўдзельнікаў і вынікамі конкурсу мы вельмі задаволеныя і плануем і далей актыўна заахвочваць беларусаў да ўдзелу ў развіццi авіякампаніі», - распавёў в. а. генеральнага дырэктара «Белавія» Глеб Пархамовіч.
Пераможцам конкурсу стала каманда брэнда жаночага адзення і абутку MUA, прадстаўленая яго заснавальніцай Дар’яй Салаўёвай. Канцэпцыя будучай формы не толькі адлюстроўвае сучасны дух брэнда, але і адпавядае патрабаванням і функцыянальным асаблівасцям лётнага персаналу.
Канцэпцыя пераможцы стала лагічным працягам знешняга змянення авіякампаніі. Дызайн уключае ў сябе ўсе адценні неба: шэрага, блакітнага вясновага, васільковага летняга і паветранага белага.
Удзел у конкурсе па распрацоўцы формы стаў для каманды брэнда MUA каласальным вопытам і праверкай на трываласць. Планка была вельмі высокая: апрануць людзей, якія будуць прадстаўляць краiну. Бо лётны персанал і іх вобраз - гэта адкрытая і самая сумленная піяр-кампанія. І вельмі важна, што конкурс стаў публічным і дазволіў кожнаму жадаючаму ўнесці свой уклад у развіццё іміджу кампаніі «Белавія», а такім чынам, і нашай краіны. Сённяшняя перамога ў конкурсе - гэта вялікая радасць і вынік сур’ёзнай працы не толькі каманды MUA, але і ўсіх супрацоўнікаў кампаніі «Белавія», якія зрабілі бліскучы праект, годны таго, каб яго працягвалi іншыя беларускія кампаніi», - падзялілася Дар’я Салаўёва, заснавальніца брэнду MUA.
На аснове абранай канцэпцыі будзе распрацаваны поўны камплект адзення для лётнага і кабіннага экіпажаў. У цэлым форма бортправадніка і пілота павінна ўключаць больш за 40 прадметаў, у тым ліку жакет, камізэльку, блузку / кашулю, спадніцу / штаны, пілотку, фартух, шыйную хустку і г. д. Для зімовага сезону прадугледжаны паліто і шапка, для летняга - плашч.
Распрацоўка і выкарыстанне новай формы чакаецца да канца 2018 года.
Дызайн дзеючай формы лётнага персаналу авіякампаніі распрацоўваўся галоўным мастацкім кіраўніком ААТ «Цэнтр моды» ў 2012 годзе. У эксплуатацыю дзеючая форма была ўведзена ў 2013 годзе.