Навіны Белавія

27 Кастрычніка 2017

З 29 кастрычніка «Белавія» пераходзіць на зімовы расклад выканання палётаў

     ААТ «Авіякампанія «Белавія» ўводзіць новы расклад руху самалётаў у рамках сезона ІАТА «Зіма 2017/2018» з 29 кастрычніка 2017 года па 24 сакавіка 2018 года.
     У зімовым сезоне будзе павялічана колькасць рэйсаў з Мінска ў Варшаву. Да пяці рэйсаў у тыдзень па панядзелках, серадах, чацвяргах, пятніцах і суботах будзе дададзены шосты - па нядзелях.
     Акрамя таго, авiякампанiя плануе павялiчыць колькасць рэйсаў па маршруце Мінск- Амстэрдам- Мінск да шасці у тыдзень. Паляцець у Амстэрдам з Мінска і назад авіякампаніяй «Белавія» можна будзе па панядзелках, серадах, чацвяргах, пятніцах, суботах і нядзелях.
     Апроч таго, плануецца павелічэнне палётаў у аэрапорт маскоўскай вобласці «Жукоўскі». Цяпер замест 8 рэйсаў у тыдзень беларускі перавозчык будзе выконваць 11. На дадзены момант з Мінска ў Жукоўскі палёты выконваюцца адзін раз у дзень, у пятніцу - два разы. Другі рэйс у дзень будзе дададзены па чацвяргах, суботах і нядзелях.
     «Спецыялісты авіякампаніі пастаянна аналізуюць патрэбы нашых кліентаў. Прыблiзна раз на паўгода мы ўносім карэктыроўкі ў план выканання палётаў у залежнасці ад сезону. Напрыклад, зімой у Нiцу лятаюць мала, таму мы прынялі рашэнне спыніць палёты па дадзеным маршруце да пачатку летняга раскладу 2018 года. Таксама мы адзначаем запатрабаванасць такіх напрамкаў як Варшава, Амстэрдам і Жукоўскі - і мы з радасцю дадалі колькасць рэйсаў», - сказаў генеральны дырэктар авіякампаніі «Белавія» Анатоль Гусараў.
     З зімовага раскладу плануецца павелічэнне колькасці рэйсаў па маршруце Мінск- Стамбул - Мінск да пяці ў тыдзень. Паляцець у Стамбул з Мінска і назад авіякампаніяй «Белавія» можна будзе па панядзелках, аўторках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях.
     11 лістапада 2017 года будзе выкананы крайні рэйс па маршруце Мінск- Ніца- Мінск. Рэйс плануецца аднавіць са старту летняга сезону 2018 года.
     Таксама, з моманту старту зімовага раскладу, авіякампанія не будзе выконваць палёты па маршруце Мінск- Тэгеран- Мінск.
     Таксама нагадваем, што з 29 кастрычніка 2017 г. авіякампанія «Белавія» пяройдзе з вагавой канцэпцыі афармлення багажу на сістэму колькасці месцаў.