Навіны Белавія
“Авіякампанія “Белавія” працягнула тэрмін дзеяння Сертыфіката ІАТА па стандартах эксплуатацыйнай бяспекі IOSA
Па выніках чарговага аўдыта IOSA ў ААТ “Авіякампанія “Белавія” ў чэрвені 2017 г., Міжнародная асацыяцыя паветранага транспарта (ІАТА) працягнула тэрмін дзеяння Сертыфіката IOSA да 02.11.2019, чым пацьвердзіла статус авіякампаніі, якая адпавядае патрабаванням стандартам эксплуатацыйнай бяспекі ІАТА.
На працягу двух папярэдніх гадоў Белавія працягнула імплементацыю сістэм кіравання бяспекай палётаў і авіяцыйнай бяспекай на ўзроўні ўсёй арганізацыі, удасканаленне сістэмы кіравання якасцю; выканала комплекс мерапрыемстваў датычна падвышэння ўзроўню абслугоўвання пасажыраў. У адпаведнасці з стандартамі IOSA, праца Белавія ў сучасных ўмовах скіраваная на аналіз і папярэджанне з’яўлення магчымых адкланенняў. Белавія на сістэмнай аснове забяспечвае бяспеку палётаў ды імкнецца пастаянна паляпшаць якасць сваіх паслуг па перавозцы пасажыраў, грузаў і пошты.
Наяўнасць Сертыфіката IOSA пацьвярджае выкарыстанне ў авіякампаніі перадавых міжнародных стандартаў у галіне эксплуатацыйнай бяспекі і дае патэнцыял для пашырэння супрацоўніцтва з вядучымі авіякампаніямі свету, спрашчае выхад на новыя рынкі.