Навіны Белавія

27 Лістапада 2017

Зімовы распродаж: 25 еўра + таксы і зборы!

Як аб’яднаць тых, хто любіць сядзець ля вакна ці ля прахода, аддае перавагу гарбаце ці каве? Адказ на паверхні – правесці акцыю!
Кошт: 25 еўра ў адзін бок + таксы і зборы.
Дык як наконт таго, каб сабрацца ў новае падарожжа з такімі прыцягальнымі ўмовамі?

Умовы акцыі:

  • Перыяд правядзення: з 00:01 28 лістапада 2017 г. па 23:59 29 лістапада 2017 г.;
  • Продаж толькі на сайце belavia.by;
  • Продаж не ажыццяўляецца ў офісах авіякампаніі ды агентаў;
  • Акцыя дзейнічае толькі на прамыя рэйсы авіякампаніі;
  • Акцыя дзейнічае толькі на рэгулярныя маршруты “Белавія”. Накірунак у/з Бейрута не ўдзельнічае ў акцыі;
  • Акцыя дзейнічае для пакупкі квіткоў як з Мінска, так і ў Мінск;
  • Перыяд падарожжа: з 28 лістапада 2017 г. па 24 сакавіка 2018 г. (дата вяртання па другім купоне);
  • Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце прызначэння – 1 месяц (пры набыцці квітка туды-назад);
  • Час і даты вылетаў не змяняюцца;
  • Абавязковае паслядоўнае выкарыстанне квітка, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, пазначанага ў квітку. Калі першы сегмент не быў выкарыстаны, месца анулюецца па ўсім маршруце, і пасажыр не будзе прыняты да перавозкі на другім семенце. Кошт квітка, уключна з таксамі і зборамі, не вяртаецца.
  • Набытыя квіткі, у тым ліку пры камбінацыі акцыйнага тарыфа з іншым тарыфам, з’яўляюцца незваротнымі. У выпадку адмовы пасажыра ад палёта, кошт квітка, уключна з таксамі і зборамі, не вяртаецца.
  • Усе накірункі з акцыйным коштам на рэгулярныя маршруты можна паглядзець тут.

Звяртаем Вашу ўвагу, што пры адсутнасці акцыйных квіткоў на выбраныя даты, можна скарыстацца функцыяй “Каляндар тарыфаў” у раздзеле “Заказ квіткоў”.
Колькасць месцаў па акцыі абмежаваная!