Навіны Белавія

12 Студзеня 2018

Белавія пачне выконваць рэйсы ў Казань

     26 красавіка 2018 г. “Белавія” пачне выконваць рэйсы па маршруце Мінск-Казань-Мінск.
     Палёты будуць ажыццяўляцца на рэгулярнай аснове 4 разы ў тыдзень з вылетам з Мінска а 23.50 у аўторкі, чацвяргі, пятніцы і нядзелі і прылётам у Казань у наступны дзень а 02.10. Зваротны рэйс з сталіцы Татарстана плануецца ажыццяўляць з вылетам а 03.40 у панядзелкі, серады, пятніцы і суботы з прылётам у Нацыянальны аэрапорта Мінск а 06.00. Час для ўсіх аэрапортаў – мясцовы.
     “Безумоўна, запуск маршрута Мінск-Казань-Мінск у першую чаргу стымулюе дзелавую актыўнасць і будзе садзейнічаць эканамічнаму росту абедзвюх рэспублік. Акрамя гэтага, мы спадзяемся, што дзякуючы рэгулярным рэйсам сталіца Беларусі стане нашмат даступней і прыцягальней не толькі для бізнэсмэнаў, але і для турыстаў з Татарстану. Частата рэйсаў дазволіць грамадзянам дзвюх краінаў ідэальна камбінаваць перабыванне ў Мінску і Казані, а таксама ў іншых гістарычных месцах Беларусі і Татарстана”, - адзначыў Анатоль Гусараў, генеральны дырэктар ААТ “Авіякамапанія “Белавія”.
     “Урады Рэспублікі Беларусь і Рэспублікі Татарстан маюць узаемную цікавасць у развіцці авіятранспартных зносінаў: запуск рэйсаў паміж такімі буйнымі транспартнымі вузламі як Мінск і Казань у першую чаргу стымулюе дзелавую актыўнасць, садзейнічае эканамічнаму росту і паскарае інвестыцыйныя працэсы ў абедзвюх рэспубліках. Пры гэтым Беларусь і Татарстан цікавыя і з пункту гледжання турызма.
      Наперадзе Чэмпіянат свету па футболе FIFA 2018 – з адкрыццём рэйса Мінск-Казань-Мінск заўзятары з еўрапейскіх краінаў атрымаюць дадатковую магчымасць даляцець да Казані з найвялікшым камфортам і найменшымі затратамі па часе”, - пракаметаваў Аляксей Старасцін, генеральны дырэктар АТ “Міжнародны аэрапорт “Казань”.
     Палёты плануецца ажыццяўляць на камфартабельным авіялайнеры Embraer 175 на 76 пасажырскіх месцаў. Час палёта – 2 гадзіны 20 хвілін.
     Кошт квіткоў пры набыцці на сайце belavia.by складзе ад 106 еўра ў 1 бок, уключна з таксамі і зборамі, і ад 199 еўра – туды-назад. Квіткі ўжо даступныя для пакупкі.
     Таксама маршрут Мінск-Казань-Мінск будзе зручны для выканання транзітных пералётаў паміж Еўропай, Расіяй і краінамі Цэнтральнай Азіі – напрыклад, для пералётаў праз Мінск у Лондан, Рым, Барселону, Амстэрдам, Брусель, Варшаву і г.д. Такім чынам, наўпросты рэйс з Казані ў Мінск адкрывае для пасажыраў казанскага аэрапорта новыя магчымасці для падарожжаў.