Навіны Белавія
У Растоў-на-Доне з Мінска наўпростым рэйсам
27 красавіка 2018 г. авіякампанія “Белавія” выканае першы рэйс па маршруце Мінск – Растоў-на-Доне.
Палёты ў Растоў-на-Доне будуць ажыццяўляцца на рэгулярнай аснове 4 разы ў тыдзень з вылетам з Мінска а 23:30 у панядзелкі, серады, пятніцы і суботы і прылётам у міжнародны аэрапорт Растоў-на-Доне ў наступны дзень а 01:45. Зваротны рэйс з Растова-на-Доне плануецца ажыццяўляць з вылетам а 03:15 у аўторкі, чацьвяргі, суботы і нядзелі з прылётам у Нацыянальны аэрапорт “Мінск” а 05:35. Час для ўсіх аэрапортаў – мясцовы.
“Мы разлічваем, што запуст наўпростага рэйса паміж Мінскам і Растовам-на-Доне ў першую чаргу будзе спрыяць эканамічнаму росту абодвух гарадоў і развіццю супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. Акрамя гэтага, мы ўпэўненыя, што гэты рэйс будзе папулярны ў перыяд Чэмпіянату свету па футболе FIFA 2018. Заўзятары з Беларусі і еўрапейскіх краінаў змогуць з камфортам даляцець да Растова-на-Доне”, - адзначаў Анатоль Гусараў, генеральны дырэктар ААТ “Авіякампанія “Белавія”.
Палёты плануецца ажыццяўляць на камфартабельным авіялайнеры Embraer 175, што мае 76 пасажырскіх месцаў. Працягласць падарожжа – 2 гадзіны 20 хвілін.
Кошт квіткоў пры набыцці на сайце www.belavia.by складзе ад 106 еўра ў адзін бок і ад 199 еўра туды-назад, уключна з таксамі і зборамі. Квіткі ўжо маюцца ў продажы.
На сённяшні дзень “Белавія” выконвае рэгулярныя рэйсы па наступных расійскія накіруках: Масква (Дамадзедава), Міжнародны аэрапорт “Жукоўскі”, Санкт-Пецярбург (Пулкава), Краснадар, Сочы, Калінінград (Храбрава), Ніжні Ноўгарад, Казань (з красавіка 2018 г.).