Навіны Белавія

09 Красавіка 2018

“Авіякампанія “Белавія” і ірландская кампанія Nordic Aviation Capital (NAC) завяршылі афармленне здзелкі па лізінгу пяці самалётаў Embraer.

“Авіякампанія “Белавія” і ірландская кампанія Nordic Aviation Capital (NAC) завяршылі афармленне здзелкі па лізінгу пяці самалётаў Embraer.
Паводле ўмоў дамоваў авіякампанія атрымае 5 новых паветраных суднаў: тры - Embraer-195 і два - Embraer-175. Дадзеныя авіялайнеры з заводу-вытворцы будуць перададзены авіякампаніі “Белавія” на ўмовах аператыўнага лізінгу на 12 гадоў. Пастаўка першых трох самалётаў (двух E195 і аднаго Е175) чакаецца ўжо ў красавіку 2019 года. Два іншыя паветраныя судны будуць пастаўлены ў снежні 2019 і красавіку 2020 года.

Пяць новых авіялайнераў паступяць ў флот авіякампаніі ў цяперашняй двухкласнай канфігурацыі “Белавія”. Паветранае судна Embraer-175 разлічана на перавозку 76-ці пасажыраў (12 крэслаў бізнес-класа і 64 - эканамічнага). У салонах Embraer-195 будуць змяшчацца 11 месцаў у салоне бізнес-класа і 96 месцаў у салоне эканом-класа.
Аператыўны лізінг забяспечвае авіякампаніі магчымасць паспяхова кіраваць складам флоту, рэгулюючы яго ў адпаведнасці з попытам і аб'ёмам авіяперавозак.

“Пасажырскія самалёты “Embraer-175” і “Embraer-195” сярэдняй далёкасці займаюць у авіяпарку “Белавія” месца паміж ёмістымі Boeing-737 і невялікімі CRJ. Самалёты ідэальна падыходзяць для пашырэння маршрутнай сеткі “Белавія” і павелічэння частотнасці рэйсаў для задавальнення попыту пасажыраў”, - адзначыў генеральны дырэктар авіякампаніі “Белавія” Анатоль Гусараў.

Мы рады далейшаму пашырэнню партнёрства з авіякампаніяй “Белавія”. Набыццё пяці новых самалётаў у лізінг дасць магчымасць беларускай авіякампаніі замацаваць сваё лідэрства ў рэгіянальнай авіяцыі. Мы ў сваю чаргу будзем рабіць усё магчымае, каб падтрымліваць нашага паважанага кліента яшчэ шмат гадоў”, - сказаў Марцін Мёлер, старшыня NAC.

“Нас ўражвае эканамічны рост авіякампаніі “Белавія”. Адносіны паміж Embraer і “Белавія” ў партнёрстве з вядучым лізінгадаўцам NAC дапамогуць “Белавія” пашырыць сваю сетку і частотнасць рэйсаў дзякуючы выкарыстанню самалётаў сямейства E-Jet”, - адзначыў Марцін Холмс, віцэ-прэзідэнт Embraer Commercial Aviation па продажах і маркетынгу ў Еўропе, СНД і на Блізкім Усходзе. “Флот “Белавія” будзе ўключаць 12 авіялайнераў сямейства E-Jet, калі пяць новых самалётаў далучаюцца да авіяпарку “Белавія”. Эксплуатаваць новыя самалёты плануецца практычна на ўсіх рэгулярных маршрутах авіякампаніі.

Пасля завяршэння тэрміну лізінгу паветраныя судны вяртаюцца лізінгадаўцу.
У дадзены момант авіякампанія эксплуатуе 4 самалёты сямейства Embraer. У красавіку 2020 года авіяпарк "Белавія" будзе складацца ўжо з 12 паветраных судоў бразільскай авіябудаўнічай кампаніі.

Набыццё новых самалётаў з'яўляецца неад'емнай часткай ініцыятывы па абнаўленні авіяпарку «Белавія». Пастаўка дадзеных авіялайнераў дазволіць авіякампаніі паспяхова рэалізоўваць стратэгію па росце і эканамічным развіцці.

ААТ «Авіякампанія «Белавія» працягвае павялічваць пасажырапаток. Так, за першыя 3 месяцы 2018 г. беларускі перавозчык перавёз 568 451 пасажыраў у параўнанні з 498 853, перавезеных за аналагічны перыяд мінулага года. Такім чынам, рост перавозак за першы квартал павялічыўся на 14 %.