Навіны Белавія

28 Красавіка 2018

“Белавія” пачала лятаць па маршруце Мінск-Растоў-на Доне-Мінск

     28 красавіка 2018 года авіякампанія “Белавія” ажыццявіла першы рэйс па маршруце Мінск-Растоў-на Доне-Мінск.
     Палёты ў Растоў-на Доне будуць выконвацца на рэгулярнай аснове 4 разы на тыдзень з вылетам з Мінска у 23.30 па панядзелках, серадах, пятніцах і суботах і прыбыццём у Міжнародны аэрапорт Растоў-на Доне на наступны дзень у 01.45. Зваротны рэйс з Растова-на Доне плануецца ажыццяўляць з вылетам у 3.15 па аўторках, чацвяргах, суботах і нядзелях з прыбыццём у Нацыянальный аэрапорт “Мінск” у 5.35. Час для ўсіх аэрапортаў указаны мясцовы.
     “Мы разлічваем, што запуск прамога рэйса паміж Мінскам і Растовам-на-Доне ў першую чаргу будзе спрыяць эканамічнаму росту абодвух гарадоў і развіцці супрацоўніцтва Рэспублікі Беларусь і рэгіёнаў Расійскай Федэрацыі. Акрамя гэтага, мы ўпэўненыя, што гэты рэйс будзе папулярны ў перыяд Чэмпіянату свету па футболе FIFA 2018. Так, заўзятары з Беларусі і еўрапейскіх краін змогуць з камфортам дабрацца да Растова-на-Доне”, - адзначыў Анатоль Гусараў, генеральны дырэктар ААТ”Авіякампанія “Белавія”.
     Палёты плануецца ажыццяўляць на камфартабельным авіялайнеры Embraer 175 пасажыраўмяшчальнасцю 76 месцаў. Час у дарозе складзе каля 2-х гадзін 20 хвілін. У сувязі з высокай загрузкай першага рэйса (з Мінска 52 пасажыры, з Растова-на Доне - 98) тып паветранага судна быў заменены на больш ёмісты Embraer-195. Кошт авіябілетаў пры набыцці на сайце belavia.by у 1 бок складзе ад 106 еўра, уключаючы таксы і зборы, і ад 199 еўра - туды-назад. Квіткі ўжо паступілі ў продаж. Аэрапорт Растова-на-Доне стане 9 расійскім аэрапортам ў маршрутнай сетцы авіякампаніі "Белавія". На дадзены момант беларускі перавозчык выконвае рэгулярныя рэйсы ў наступныя аэрапорты Расіі: Маскоўскі аэрапорт "Дамадзедава", аэрапорт Маскоўскай вобласці "Жукоўскі", Міжнародны аэрапорт "Пулкава" (Санкт-Пецярбург), Міжнародны аэрапорт "Краснадар", Міжнародны аэрапорт "Стрыгіна", Міжнародны аэрапорт "Сочы", Міжнародны аэрапорт "Храброва" (Калінінград), Міжнародны аэрапорт "Казань".