Навіны Белавія
Набыццё квіткоў на сайце Белавія цяпер танней і зручней
11 верасня 2018 г. авіякампанія «Белавія» абнавіла функцыянальнасць сайта.
Новая версія сайта адзначаецца абноўленнай сістэмай браніравання, а таксама ўвядзеннем спецыяльных тарыфаў, даступных толькі пры набыцці авіяквіткоў на ўласным сайце авіякампаніі belavia.by.
Спецыяльны тарыф ніжэй на 10-17 % у адносінах да мінімальнага дзеючага тарыфу на адпаведных напрамках. Напрыклад, на цяперашні час кошт квітка па мінімальным тарыфе па напрамку Мінск-Рым складае 123 еўра, згодна з новым тарыфам такі квіток абыйдзецца пасажыру ў 103 еўра (кошт указаны па напрамку ў адзін бок, уключаючы ўсе таксы і зборы). Дадзены тарыф будзе адлюстроўвацца ў групе тарыфаў «Абмежаваны эканом». Колькасць квіткоў па спецыяльным тарыфе абмежавана.
У адпаведнасці з пажаданнямі пасажыраў быў дапрацаваны «Каляндар тарыфаў», цяпер ён мае больш зручны для пасажыраў выгляд «укладак». Пры пошуку варыянтаў пералёту наглядна адлюстроўваецца сумарны кошт для ўсіх пасажыраў з улікам таксаў і збораў.
Акрамя змен у працэсе браніравання, з 11 верасня 2018 г. на сайце авіякампаніі ў карыстальнікаў ёсць магчымасць забраніраваць гасцініцу па маршруце руху. Дадзенае новаўвядзенне ацэняць дзелавыя вандроўцы і пасажыры, якім неабходна хутка набыць квіток і забраніраваць пражыванне. Удзельнікам праграмы «Белавія Лідар» за пражыванне ў гасцініцы, забраніраваннай праз сайт авіякампаніі, на асабовы рахунак будуць налічаны балы (неабходна ўказаць нумар удзельніка пры браніраванні гасцініцы).
«Запускаючы абноўленную версію сайта, «Белавія» робіць чарговы крок у павышэнні і ўзроўня сэрвісу, і эканамічнай эфектыўнасці. Мадэрнізацыя сайта – важная ініцыятыва, якая дазваляе авіякампаніі ўпарадкаваць асноўны канал камунікацыі з пасажырамі», - адзначыў Анатоль Гусараў, генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія «Белавія».
Развіццё і ўдасканаленне сайта belavia.by на гэтым не скончыцца. У бліжэйшы час, дзякуючы абнаўленням, пасажыры змогуць праводзіць абмен ці вяртанне квіткоў, а таксама кіраваць здзейсненымі браніраваннямі, дадаючы да іх дадатковыя паслугі, напрыклад, дададковую сумку багажу. Таксама на дадзены момант вядзецца распрацоўка версіі сайта авіякампаніі для слабавідушчых.
Абноўленная версія сайта на працягу месяца будзе працаваць у тэставым рэжыме. Авіякампанія «Белавія» просіць з разуменнем паставіцца да тэсціравання і просіць прабачэння за магчымыя збоі.