Навіны Белавія

10 Кастрычніка 2018

Адкрыццё рэйса Мінск-Кішынёў-Мінск

Сёння, 10 кастрычніка 2018 года, Авіякампанія «Белавія» адкрыла продаж па новым маршруце Мінск-Кішынёў-Мінск.

Рэгулярныя палёты ў Міжнародны аэрапорт «Кішынёў» авіякампанія плануе пачать з 30 кастрычніка 2018 года.

Рэйсы ў сталіцу Рэспублікі Малдова будуць ажыццяўляцца пяць разоў на тыдзень. Вылеты з Мінска – у 13:00 па аўторках, чацвяргах і нядзелях, у 08.00 – па панядзелках і пятніцах. З Кішынёва самалёты будуць вылятаць у 14:05 (па аўторках, чацвяргах і нядзелях) і ў 09.05 па панядзелках і пятніцах, а прыбываць у Нацыянальны аэрапорт «Мінск» у 16:30 і 11.30 адпаведна.

Час у дарозе зойме прыкладна паўтары гадзіны. Кошт палёту ў адзін бок – ад €83, ад € 153 – туды-назад.

Плануецца, што палёты будуць ажыццяўляцца на самалётах тыпу Embraer 175, умяшчальнасцю 64 пасажыраў эканом-клас і 12 – бізнес-клас.

«Як вядома, Беларусь уваходзіць у дзесятку эканамічных партнёраў Малдовы, таму мы спадзяёмся, што адкрыццё прамого рэйса дазволіць умацаваць бізнес-сувязі арганізацый дзвюх краін, а таксама дасць магчымасць авіякампаніі працягваць нарошчваць транзітныя патокі і фармаваць вузлавы хаб на базе Нацыянальнага аэрапорта «Мінск»», - расказаў генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія «Белавія» Анатоль Гусараў.

Кішынёў стаў 51 рэгулярным напрамкам авіякампаніі, а Рэспубліка Малдова – 27 краінай у геаграфіі палётаў беларускага перавозчыка.