Навіны Белавія

19 Кастрычніка 2018

Белавіа і AZAL падпісалі пагадненне аб сумеснай эксплуатацыі авіялініі

     У кастрычніку 2018 г. ААТ «Авіякампанія «Белавіа» і «Азербайджанскія Авіялініі» (AZAL) падпісалі двухбаковае пагадненне аб сумеснай эксплуатацыі авіялініі (код-шэрынг) Мінск-Баку з 28 кастрычніка 2018 г.
     Згодна з дадзеным пагадненнем Авіякампанія «Белавія» выступіць аперуючым перавозчыкам, а «Азербайджанскія авіялініі» - маркетынгавым партнёрам на лініі Мінск-Баку-Мінск. Такім чынам, з 28 кастрычніка рэйсы па дадзеным маршруце будуць выконвацца беларускай авіякампаніяй пад сваім кодам В2 і пад кодам азербайджанскага перавозчыка - J2.
     З пераходам на зімовы расклад авіякампанія «Белавія» павялічвае частату выканання палётаў у Баку да 4 разоў на тыдзень. Вылеты з Мінска будуць ажыццяўляцца па панядзелках, серадах, пятніцах і суботах у 23:15 і прыбыццём у Баку на наступны дзень у 03:35. Вылеты з Баку будуць ажыццяўляцца па аўторках, чацвяргах, суботах і нядзелях у 04:35 і прылётам у Мінск у 07:10.
     «Авіякампанія «Белавія» - нашы даўнія і надзейныя партнёры. Прамыя рэйсы па маршруце Баку-Мінск заўсёды былі запатрабаваныя з боку грамадзян і турыстаў абедзвюх краін. Упэўнены, што сумесныя код-шэр рэйсы AZAL і Белавія стануць асновай для ўзаемавыгаднага і доўгатэрміновага супрацоўніцтва», - сказаў дырэктар пасажырскай авіякампаніі «Азербайджанскія Авіялініі» Джаміль Манізадзе.
     Падпісанае пагадненне аб сумеснай эксплуатацыі рэйса Мінск-Баку-Мінск значна павысіць прывабнасць для пасажыраў дзвюх авіякампаній, якія вандруюць транзітам праз аэрапорты Мінска і Баку, дзякуючы пашырэнню стыкоўнай базы, пашырэнню маркетынгавых магчымасцей авіякампаній па прасоўванні ўласных прадуктаў. Дзвюмя авіякампаніямі плануецца істотны рост транзітных пасажыраў, якія будуць выкарыстоўваць аэрапорты сталіц дзвюх дзяржаў.
     «Мы вельмі рады працягу і істотнаму пашырэнню супрацоўніцтва з нашым даўнім партнёрам авіякампаніяй «Азербайджанскія Авіялініі». Мы верым, што гэта супрацоўніцтва пойдзе на карысць абедзвюм авіякампаніям. Дзякуючы пагадненнню пасажыры абедзвюх авіякампаній атрымаюць больш варыянтаў і магчымасцей для падарожжаў, а таксама змогуць карыстацца найбольш зручнымі стыкоўкамі і набыць квіток па больш прывабнаму кошту. Калі раней Белавія і AZAL мелі магчымасць прапанаваць сваім пасажырам пералёт толькі два разы на тыдзень паміж Мінскам і Баку, то цяпер абодва перавозчыка забяспечаць магчымасць лятаць чатыры разы на тыдзень. Акрамя гэтага сумесны рэйс AZAL і Белавія ўмацуе трывалыя сувязі паміж Беларуссю і Азербайджанам»,- адзначыў Анатоль Гусараў, генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія «Белавіа».
     Квіткі на дадзены код-шэрынгавы рэйс будуць даступныя да продажу на сайтах абедзвюх авіякампаній-партнёраў: belavia.by і azal.az.