Навіны Белавія
Белавіа здзейсніла першы палёт у Кішынёў
Сёння, 30 кастрычніка 2018 года, ААТ «Авіякампанія «Белавія» выканала першы рэгулярны рэйс па новым маршруце Мінск-Кішынёў-Мінск.
У ліку пасажыраў на рэйсе Кішынёў-Мінск у сталіцу Рэспублікі Беларусь прыбыла дэлегацыя на чале з Прэм’ер-міністрам Рэспублікі Малдова Паўлам Філіпам для ўдзелу ў Мюнхенскай канферэнцыі па бяспецы ў Мінску.
«У Пасольства Беларусі ў Малдове паступалі шматлікія звароты прадстаўнікоў дзелавых колаў, арганізацый беларускай дыяспары ў Малдове, простых грамадзян з просьбай садзейнічаць у адкрыцці прамога авіярэйса паміж Мінскам і Кішынёвам», - пракаментаваў Надзвычайны і Паўнамоцны Пасол Рэспублікі Беларусь у Рэспубліцы Малдова Сяргей Чычук. «У адпаведнасці з паручэннем Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь А. Г. Лукашэнка пытанне адкрыцця прамых авіяцыйных зносін паміж сталіцамі Беларусі і Малдовы прапрацоўвалася на ўзроўні кіраўнікоў урадаў, сустаршынь Беларуска-малдаўскай міжурадавай камісіі па гандлёва-эканамічнаму супрацоўніцтву, зацікаўленных органаў дзяржаўнага кіравання, авіякампаніі «Белавія» - дадаў Пасол.
Палёты ў сталіцу Рэспублікі Малдова будуць ажыццяўляцца пять разоў на тыдзень. Вылеты з Мінска – у 13:00 па аўторках, чацвяргах і нядзелях, у 08.00 – па панядзелках і пятніцах. З Кішынёва самалёты будуць вылятаць у 14:05 (па аўторках, чацвяргах і нядзелях) і ў 09.05 па панядзелках і пятніцах, а прыбываць у Нацыянальны аэрапорт «Мінск» у 16:30 і 11.30 адпаведна.
Час у дарозе зойме прыкладна паўтары гадзіны. Кошт палёту ў адзін бок – ад €83, ад € 153 – туды-назад.
Плануецца, што палёты будуць ажыццяўляцца на самалётах тыпу Embraer 175, умяшчальнасцю 64 пасажыраў эканом-клас і 12 – бізнес-клас. Улічваючы высокую загрузку першага рэйса, Embraer 175 быў заменены на больш умяшчальны Embraer 195 (107 крэслаў).
«Адкрыццё прамых авіязносін паміж сталіцамі нашых краін – даўно чаканая падзея, як у Беларусі, так і ў Малдове. Авіярэйс Мінск – Кішынёў зробіць нашы краіны бліжэй і даступней ва ўсіх адносінах: для развіцця дзелавых кантактаў, міжкультурнага дыялогу, зносін грамадзян нашых дзяржаў. Мы спадзяёмся, што адкрыццё прамога рэйса дазволіць умацаваць бізнес-сувязі арганізацый дзвюх краін, а таксама дасць магчымасць авіякампаніі працягваць нарошчваць транзітныя патокі і фармаваць вузлавы хаб на базе Нацыянальнага аэрапорта «Мінск», – расказаў генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія «Белавія» Анатоль Гусараў.
«Я вельмі рады, што ў выніку перамоваў з партнёрамі з Белавія, было прынята рашэнне адкрыць прамы рэйс Мінск – Кішынёў - Мінск. Мы вітаем рашэнне «Белавія» і выказваем упэўненнасць, што карысць ад новага рэйса адчуюць грамадзяне абедзвюх краін, у тым ліку дзелавыя людзі і турысты. Улічваючы даволі актыўнае эканамічнае супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Малдова і Рэспублікай Беларусь у апошнія гады, адкрыццё прамого рэйса было сапраўды неабходным», – падзяліўся Петру Жардан, дырэктар Avia Invest (кіруючая кампанія Міжнародным аэрапортам Кішынэу).
Кішынёў стаў 51 рэгулярным напрамкам авіякампаніі, а Рэспубліка Малдова – 28 краінай у геаграфіі палётаў беларускага перавозчыка.
З адкрыццём новага рэйса бакі разлічваюць на імпульс для развіцця турызму, так як абедзве краіны маюць багатую культурную і прыродную спадчыну. У праработцы ўжо знаходзяцца пытанні правядзення інфармацыйных тураў у Малдове і Беларусі для прадстаўнікой турыстычнага бізнесу і прэсы.