Навіны Белавія
Авіякампанія Белавія ўводзіць эксперыментальныя тарыфы
Напярэдадні святкавання 85-годдзя грамадзянскай авіяцыі Рэспублікі Беларусь у мэтах паляпшэння даступнасці авіяперавозак для жыхароў Беларусі, а таксама для павелічэння колькасці турыстаў, якія ляцяць у Беларусь у рамках дзеючага 30-дзённага бязвізавага рэжыму, «Белавія» ўводзіць эксперыментальныя тарыфы па большасці кірункаў рэгулярнай сеткі маршрутаў авіякампаніі да канца зімовага раскладу. Тарыфы будуць даступныя толькі на сайце авіякампаніі www.belavia.by з 2 лістапада і пры ўмове набыцця не менш, чым за 45 дзён да вылету. На сайце тарыфы будуць адлюстроўвацца ў графе «прома», падсвечаны зялёным колерам і пазначаныя фірмовым знакам авіякампаніі – васільком.
Кошт авіяквіткоў па новых тарыфах на некаторых кірунках зніжаны да 75%. Эксперыментальныя тарыфы будуць даступныя па наступных кірунках: Сочы, Амстэрдам, Алматы, Барселона, Брусэль, Берлін, Будапешт, Ерэван, Батумі, Жэнева, Гановер, Харкаў, Калінінград, Казань, Санкт-Пецярбург, Ларнака, Лондан, Львоў, Мілан, Адэса, Парыж, Прага, Рым, Растоў, Стакгольм, Тбілісі, Тэль-Авіў, Бялград, Ніжні Ноўгарад, Краснадар, Кішынёў і Астана.
Напрыклад, па найбольш папулярных кірунках кошт перавозкі будзе наступны:
Кірунак | У адзін бок з вылетам з Мінска | Туды і зваротна |
---|---|---|
Барселона | 35 еўра | 86 еўра |
Мілан | 35 еўра | 88 еўра |
Парыж | 35 еўра | 117 еўра |
Лондан | 35 еўра | 95 еўра |
Брусель | 45 еўра | 79 еўра |
Колькасць месцаў па эксперыментальным тарыфе абмежавана.
«У першую чаргу, мы ставілі перад сабой мэту – зрабіць перавозкі больш даступнымі і прадэманстраваць камфорт падарожжа прамымі рэйсамі авіякампаніі. Мы спадзяемся, што жыхары Беларусі па вартасці ацэняць эксперыментальныя тарыфы «Белавія» і стануць падарожнічаць з Мінска часцей. Акрамя гэтага, мы ўпэўнены, што гэты праект стане рэальным укладам авіякампаніі ў развіццё ўязнога турызму ў Рэспубліку Беларусь», - расказаў генеральны дырэктар «Белавія» Анатоль Гусараў.
Умовамі выкарыстання новых тарыфаў прадугледжана:
- продаж толькі праз уласны сайт авіякампаніі www.belavia.by не менш, чым за 45 дзён да вылету рэйса;
- максімальны тэрмін знаходжання ў пункце назначэння па дадзеным тарыфе - 1 месяц.
- дазваляецца камбінацыя з іншымі даступнымі тарыфамі эканамічнага класа на выбраных кірунках;
- змены і вяртанне забаронены, у тым ліку пры камбінаванні тарыфаў;
- выкарыстанне квітка, аформленага па маршруце «туды-назад», абавязкова ў адпаведнасці з чарговасцю сегментаў, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, адзначанага ў квітку. Пры невыкарыстанні квітка на першым участку месцы анулююцца па ўсім маршруце, і пасажыр на другім участку не будзе прымацца да перавозкі, заплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру не вяртаецца.
Калі ласка, уважліва азнаёмцеся з правіламі выкарыстання дадзеных тарыфаў.