Навіны Белавія

02 Лістапада 2018

Авіякампанія Белавія ўводзіць эксперыментальныя тарыфы

Напярэдадні святкавання 85-годдзя грамадзянскай авіяцыі Рэспублікі Беларусь у мэтах паляпшэння даступнасці авіяперавозак для жыхароў Беларусі, а таксама для павелічэння колькасці турыстаў, якія ляцяць у Беларусь у рамках дзеючага 30-дзённага бязвізавага рэжыму, «Белавія» ўводзіць эксперыментальныя тарыфы па большасці кірункаў рэгулярнай сеткі маршрутаў авіякампаніі да канца зімовага раскладу. Тарыфы будуць даступныя толькі на сайце авіякампаніі www.belavia.by з 2 лістапада і пры ўмове набыцця не менш, чым за 45 дзён да вылету. На сайце тарыфы будуць адлюстроўвацца ў графе «прома», падсвечаны зялёным колерам і пазначаныя фірмовым знакам авіякампаніі – васільком.

Кошт авіяквіткоў па новых тарыфах на некаторых кірунках зніжаны да 75%. Эксперыментальныя тарыфы будуць даступныя па наступных кірунках: Сочы, Амстэрдам, Алматы, Барселона, Брусэль, Берлін, Будапешт, Ерэван, Батумі, Жэнева, Гановер, Харкаў, Калінінград, Казань, Санкт-Пецярбург, Ларнака, Лондан, Львоў, Мілан, Адэса, Парыж, Прага, Рым, Растоў, Стакгольм, Тбілісі, Тэль-Авіў, Бялград, Ніжні Ноўгарад, Краснадар, Кішынёў і Астана.

Напрыклад, па найбольш папулярных кірунках кошт перавозкі будзе наступны:

Кірунак У адзін бок з вылетам з Мінска Туды і зваротна
Барселона 35 еўра 86 еўра
Мілан 35 еўра 88 еўра
Парыж 35 еўра 117 еўра
Лондан 35 еўра 95 еўра
Брусель 45 еўра 79 еўра

Колькасць месцаў па эксперыментальным тарыфе абмежавана.

«У першую чаргу, мы ставілі перад сабой мэту – зрабіць перавозкі больш даступнымі і прадэманстраваць камфорт падарожжа прамымі рэйсамі авіякампаніі. Мы спадзяемся, што жыхары Беларусі па вартасці ацэняць эксперыментальныя тарыфы «Белавія» і стануць падарожнічаць з Мінска часцей. Акрамя гэтага, мы ўпэўнены, што гэты праект стане рэальным укладам авіякампаніі ў развіццё ўязнога турызму ў Рэспубліку Беларусь», - расказаў генеральны дырэктар «Белавія» Анатоль Гусараў.

Умовамі выкарыстання новых тарыфаў прадугледжана:

  • продаж толькі праз уласны сайт авіякампаніі www.belavia.by не менш, чым за 45 дзён да вылету рэйса;
  • максімальны тэрмін знаходжання ў пункце назначэння па дадзеным тарыфе - 1 месяц.
  • дазваляецца камбінацыя з іншымі даступнымі тарыфамі эканамічнага класа на выбраных кірунках;
  • змены і вяртанне забаронены, у тым ліку пры камбінаванні тарыфаў;
  • выкарыстанне квітка, аформленага па маршруце «туды-назад», абавязкова ў адпаведнасці з чарговасцю сегментаў, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, адзначанага ў квітку. Пры невыкарыстанні квітка на першым участку месцы анулююцца па ўсім маршруце, і пасажыр на другім участку не будзе прымацца да перавозкі, заплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру не вяртаецца.

Калі ласка, уважліва азнаёмцеся з правіламі выкарыстання дадзеных тарыфаў.