Навіны Белавія

07 Снежня 2018

Спецыяльныя тарыфы для трансферных пасажыраў, якія вандруюць у/з Варонежа!

17 снежня 2018 г. авіякампанія «Белавія» адкрывае рэйс у Варонеж і спецыяльна для трансферных пасажыраў, мы падрыхтавалі прывабныя тарыфы.
Кошт: 50 % ад мінімальнага транзітнага тарыфу па маршруце туды-назад + таксы і зборы.

Умовы:

  • Прапанова дзейнічае з 07 снежня 2018 г.;
  • Прапанова сапраўдная толькі на транзітныя пералёты рэйсамі авіякампаніі са стыкоўным пунктам у г. Мінск (напрыклад, Кішынёў – Мінск – Варонеж – Мінск - Кішынёў);
  • Перыяд падарожжа: з 17 снежня 2018 года па 15 красавіка 2019 года;
  • Максімальны тэрмін знаходжання ў пункце назначэння – 1 месяц (пры набыцці квітка туды-назад);
  • Прапанова сапраўдная толькі для палетаў туды-назад, на квіткі ў адзін бок не распаўсюджваецца;
  • Змены часу і даты вылету забаронены;
  • Выкарыстанне квітка абавязкова ў адпаведнасці з чарговасцю маршрута, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, пазначанага ў квітку. Пры невыкарыстанні квітка на адным з участкаў месцы анулююцца па ўсім далейшым маршруце, пасажыр не будзе прыняты да перавозкі на ўсіх наступных участках маршрута. У гэтым выпадку заплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру не вяртаецца.
  • Набытыя па спецыяльным кошце квіткі, у тым ліку пры камбінацыі спецыяльнага тарыфу з іншым тарыфам, з’яўляюцца незваротнымі. У выпадку адмовы пасажыра ад палёта заплачаная сума не вяртаецца.
  • Звяртаем Вашу ўвагу, што пры адсутнасці білетаў на выбраныя даты па спецыяльным тарыфе можна скарыстацца функцыяй «Каляндар тарыфаў» у раздзеле «Заказ квіткоў».
  • Набыццё на сайце belavia.by, а таксама ў офісах авіякампаніі і ў агентаў;

У спецыяльнай прапанове ўдзльнічаюць наступныя напрамкі:
З/у Варонеж: Алматы, Амстэрдам, Астана, Баку, Барселона, Батумі, Бялград, Берлін, Брусэль, Будапешт, Варшава, Вільнюс, Гановер, Ерэван, Калінінград, Кіеў, Кішынёў, Ларнака, Лондан, Львоў, Мілан, Адэса, Парыж, Прага, Рыга, Рым, Санкт-Пецярбург, Стамбул, Стакгольм, Тбілісі, Тэль-Авіў, Франкфурт, Харкаў, Хельсінкі.