Навіны Белавія
Белавія здзейсніла першы палёт у Варонеж
17 снежня 2018 года ААТ «Авіякампанія «Белавія» выканала першы рэгулярны рэйс па маршруце Мінск-Варонеж-Мінск.
Палёты па дадзеным маршруце будуць ажыццяўляцца на рэгулярнай аснове 4 разы на тыдзень з вылетам з Мінска ў 23.05 па панядзелках, серадах, чацвяргах і суботах і прыбыццём у Міжнародны аэрапорт Варонеж на наступны дзень у 00.30. Зваротны рэйс з Варонежа плануецца ажыццяўляць з вылетам у 05.35 па аўторках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях з прыбыццём у Нацыянальны аэрапорт Мінск у 07:05. Час для ўсіх аэрапортаў указаны мясцовы.
«Мы разлічваем, што запуск рэйсаў па маршруце Мінск-Варонеж будзе садзейнічаць эканамічнаму росту абодвух гарадоў, развіццю супрацоўніцтва паміж Рэспублікай Беларусь і рэгіонамі Расійскай федэрацыі. Таксама беларусы змогуць пазнаёміцца з культурай аднаго з самых цікавых рэгіёнаў Расіі, што, безумоўна, паскорыць культурную інтэграцыю гарадоў. Для нашых гасцей аэрапорт Мінска можа стаць зручным міжнародным вузлавым портам для палётаў у краіны Еўропы. Расклад палётаў складзены так, каб пасажыры маглі камфортна ажыццявіць перасадку на рэйсы, якія іх зацікавілі», – пракаментаваў Анатоль Гусараў, генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія «Белавія».
«Адкрыццё авіязносін паміж сталіцамі Беларусі і Чарназем’я для міжнароднага аэрапорта Варонеж – значная падзея. Рэйсы авіякампаніі «Белавія» мы разглядаем не проста як пачатак супрацоўніцтва з новым перавозчыкам. Партнёрства з беларускай авіякампаніяй – гэта рэальныя перспектывы ў развіцці і паветранай гавані, і эканомікі рэгіёна ў цэлым. Дзве дзяржавы, чые брацкія сувязі былі парушаны, заўсёды знойдуць, чым быць карыснымі адзін аднаму. Гаворка ідзе пра аднаўленне не толькі пасажырскіх авіяперавозак, што, безумоўна, паўплывае на камунікацыі, але і пра грузазварот, абмен вопытам, тэхналогіямі, умацаванне навуковых і культурных сувязей. Так што экіпаж і пасажыраў першага рэйса мы сустрэнем урачыста, са словамі: «З прыбыццём у Чарназем’е!», – пракаментаваў Аляксандр Бялевіч, кіраўнік міжнароднага аэрапорта Варонеж.
Палёты будуць ажыццяўляцца на паветраных судах CRJ-100/200 пасажыраўмяшчальнасцю 50 месцаў. Час у дарозе складзе каля 1 гадзіны 20 хвілін.
Кошт авіяквіткоў у адзін бок складзе ад 96 еўра, уключаючы таксы і зборы, і ад 179 еўра — туды-назад. Квіткі ўжо даступныя ў продажы. З больш падрабязнай інфармацыяй пасажыры могуць азнаёміцца на сайце перавозчыка: https://belavia.by.
Аэрапорт Варонежа стане дзясятым расійскім аэрапортам у маршрутнай сетцы авіякампаніі «Белавія». На дадзены момант беларускі перавозчык выконвае рэгулярныя рэйсы ў наступныя аэрапорты Расіі: Маскоўскі аэрапорт Дамадзедава, аэрапорт Маскоўскай вобласці «Жукоўскі», Міжнародны аэрапорт Пулкава (Санкт-Пецярбург), Міжнародны аэрапорт Краснадар, Міжнародны аэрапорт Стрыгіна, Міжнародны аэрапорт Сочы, Міжнародны аэрапорт Храбрава (Калінінград), Міжнародны аэрапорт Казань, Міжнародны аэрапорт Растоў-на-Дану.
Варонеж — горад са шматвяковай гісторыяй і традыцыямі, размешчаны ўсяго ў 463 кіламетрах ад Масквы. Гэты горад будзе рады ўсім, хто цікавіцца стаўленнем і развіццём расійскага караблебудавання, хто хоча паглядзець на адзін з найбуйнейшых у Расіі акіянарыумаў і наведаць старадаўнія праваслаўныя храмы. Міжнародны аэрапорт Варонеж размешчаны у 13 кіламетрах ад цэнтра горада. Дарога ў аэрапорт займае 25-30 хвілін у залежнасці ад абранага транспарту.