Навіны Белавія

22 Лютага 2019

Белавія адкрывае рэгулярныя рэйсы ў Талін

     Авіякампанія «Белавія» адкрывае рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск-Талін-Мінск 30 мая 2019 г.
     Палёты ў Талін будуць ажыццяўляцца на рэгулярнай аснове 4 разы на тыдзень з вылетам з Мінска ў 08.50 па панядзелках, чацвяргах і ў 15.50 па аўторках і суботах з прыбыццём у Міжнародны аэрапорт Талін імя Ленарта Мэры. Зваротны рэйс з Таліна плануецца ажыццявіць з вылетам у 10.45 па панядзелках, чацвяргах і ў 17.45 па аўторках і суботах з прылётам у Нацыянальны аэрапорт «Мінск». Час для ўсіх аэрапортаў указаны мясцовы.
     «Талін з’яўляецца так званай «крамянёвай сталіцай Еўропы», што спрыяе айціўзаемадзеянню паміж Эстоніяй і Беларуссю. Таксама сюды прязджаюць турысты, каб правесці сямейныя выхадныя, аглядаючы славутасці старога горада, і сумясціць адпачынак з аздараўленнем у мінеральных водах «Ауга». Запуск прамога рэйса паміж Мінскам і Талінам будзе садзейнічаць не толькі пашырэнню турыстычнай маршрутнай сеткі, але і эканамічнаму росту абодвух гарадоў. Мы зрабілі ўсё магчымае, каб расклад дадзенага рэйса быў зручным для падарожжаў транзітам праз Мінск», - пракаментаваў генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія «Белавія» Анатоль Гусараў.
     Кошт авіяквіткоў у адзін бок складзе ад 93 еўра, уключаючы таксы і зборы, і ад 178 еўра — туды-назад. Квіткі ўжо даступныя ў продажы. З больш падрабязнай інфармацыяй пасажыры могуць азнаёміцца на сайце перавозчыка: https://belavia.by.
     Палёты плануецца ажыццяўляць на камфартабельным авіялайнеры Embraer 175 пасажыраўмяшчальнасцю 76 месцаў. Час у шляху складзе 1 гадзіну 15 хвілін.
     Пасажыры, якія ляцяць з Эстоніі, змогуць скарыстацца зручнымі стыкоўкамі з іншымі рэйсамі «Белавія» і кампаній-партнёраў праз Нацыянальны аэрапорт «Мінск» для палётаў у пункты Еўропы, Расіі, Украіны, Казахстана і Закаўказзя.