Навіны Белавія

22 Сакавіка 2019

“Белавія” адновіць выкананне рэгулярных рэйсаў у маскоўскі аэрапорт “Шарамеццева”

22 красавіка 2019 года “Белавія” адновіць выкананне рэгулярных рэйсаў у маскоўскі аэрапорт “Шарамеццева”.

Рэгулярныя авіязносіны будуць ажыццяўляцца штодня 2 разы на дзень: раніцай і ўвечары. Ранішні рэйс плануецца выконваць з вылетам з Мінска ў 8.30 і прыбыццём у аэрапорт “Шарамеццева” у 9.50, а вячэрні рэйс - з вылетам з Нацыянальнага аэрапорта “Мінск” у 18.10 і прылётам у Маскву ў 19.30. Зваротны ранішні рэйс з “Шарамеццева” плануецца ажыццяўляць з вылетам у 10.35 і прылётам у Мінск у 11.55, а вячэрні рэйс з Масквы - з вылетам у 20.20 і прыбыццём у Нацыянальны аэрапорт “Мінск” у 21.40. Кошт квіткоў у адзін бок складзе ад 49 еўра, уключна з таксамі і зборамі, і ад 83 еўра - туды-зваротна.

З прычыны тэхналагічных асаблівасцяў Міжнароднага аэрапорта “Шарамеццева” на пачатковым этапе палётаў прылёт рэйса плануецца ў тэрмінал F, а адпраўленне ў Мінск - з тэрміналу D.

Раней авіякампанія “Белавія” ўжо выконвала палёты ў маскоўскі аэрапорт “Шарамеццева”, але ў рамках аптымізацыі раскладу палётаў рэйсы былі спыненыя 24 студзеня 2012 года.

“Пры адкрыцці рэйсаў мы заўсёды ўлічваем пажаданні нашых кліентаў. Аднаўленне палётаў у аэрапорт “Шарамеццева” дазволіць пашырыць транзітныя магчымасці для падарожжа з Мінску праз Маскву для наступнага следавання па некалькіх дзесятках маршрутаў авіякампаній-партнёраў. Акрамя таго, безумоўна, нашым пасажырам стане зручней дабірацца да паўночнай і заходняй частак Масквы і Маскоўскай вобласці”, - сказаў генеральны дырэктар ААТ
”Авіякампанія “Белавія” Анатоль Гусараў.

“Белавія” працягне выкананне рэйсаў у “Дамадзедава” і “Жукоўскі”.