Навіны Белавія

28 Сакавіка 2019

Змяніць зіму на лета ці заключны распродаж у зімовым палётным раскладзе авіякампаніі «Белавія»

Цана: 10 EUR + таксы і зборы ў адзін бок, 20 EUR + таксы і зборы туды-назад.

  • Кірункі: Ерэван, Казань, Калінінград, Кішынёў, Краснадар.
  • Перыяд продажу: 28 сакавiка 2019 г. да 23.59 па мінскім часе.
  • Перыяд падарожжа: з 29 сакавiка па 28 красавiка 2019 года (дата вяртання па другім купоне).
  • Продаж толькі для фізічных асоб на сайце belavia.by. Акцыя не сапраўдная для юрыдычных асоб.
  • Акцыя дзейнічае пры набыцці квіткоў як з Мінска, так і ў Мінск.
  • Змены часу і даты вылету забаронены.
  • Выкарыстанне квітка абавязкова ў адпаведнасці з чарговасцю маршрута, пачынаючы з першага аэрапорта адпраўлення, пазначанага ў квітку. Пры невыкарыстанні квітка на адным з участкаў месцы анулююцца па ўсім далейшым маршруце, пасажыр не будзе прыняты да перавозкі на ўсіх наступных участках маршрута. У гэтым выпадку заплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, пасажыру не вяртаецца.
  • Набытыя па спецыяльным кошце квіткі, у тым ліку пры камбінацыі спецыяльнага тарыфу з іншым тарыфам, з’яўляюцца незваротнымі. У выпадку адмовы пасажыра ад палёта заплачаная сума, уключаючы таксы і зборы, не вяртаецца.

Колькасць квіткоў па акцыі абмежавана