Навіны Белавія

03 Красавіка 2019

Аб пераносе рэйсаў у новы аэрапорт г.Стамбула

Да увагі пасажыраў, якія вылятаюць ў/з г. Стамбула!

У сувязі з закрыццём аэрапорта імя Атацюрка, паведамляем, што, пачынаючы з 7 красавіка 2019 г., усе рэйсы авіякампаніі пераносяцца ў новы аэрапорт Стамбула.

Па гэтай прычыне ў раскладзе авіякампаніі адбыліся наступныя змены:

  • 4 красавіка рэйсы 783/784 ажыццяўляюцца ў/з аэрапорта ім.Атацюрка;
  • 5 красавіка рэйсы 783/784 адмененыя;
  • 7 красавіка рэйсы 783/784 ажыццяўляюцца ў/з новага аэрапорта Стамбула.

Дабрацца да новага аэрапорта Стамбула можна будзе альбо машынай (час у шляху складзе каля 1 гадзіны); грамадскім транспартам (аўтобус, цягнік) або таксі.

Добрых падарожжаў!