Навіны Белавія

20 Красавіка 2019

Два новыя Embraer-175 і 195 папоўняць флот Белавія

     20 красавіка 2019 года ў Нацыянальным аэрапорце Мінск прызямліўся самалёт Embraer-195 з завода-вытворцы (г. Сан-Жазэ-дус-Кампус, Бразілія) ў новай ліўрэі “Белавія”, а 21 красавіка 2019 года ў Мінску прызямліцца другі новы самалёт - Embraer -175.
     Паветраныя судны пастаўляюцца ў рамках дамовы паміж ААТ “Авіякампанія “Белавія” і ірландскай лізінгавай кампаніяй Nordic Aviation Capital Dac аб лізінгу пяці новых самалётаў Embraer: трох - Embraer-195 і двух - Embraer-175. Пастаўка трэцяга паветранага судна E195 чакаецца ў канцы красавіка 2019 года. Чацвёрты і пяты самалёты будуць пастаўлены ў снежні 2019 і красавіку 2020 года.
     Сучасныя Embraer цалкам адпавядаюць запытам інтэнсіўнага росту пасажырапатоку авіякампаніі і ў будучыні цалкам заменяць невялікія CRJ. Канцэпцыя салона гарантуе максімальны камфорт для пасажыраў дзякуючы канфігурацыі крэслаў 2 + 2 ў эканамічным класе абслугоўвання і 2 + 1 - у бізнэс-класе. У новых самалётах прадстаўлены тып бізнэс-класа з жорсткай перагародкай і павялічанай адлегласцю паміж крэсламі. Embraer-195, які прыбыў сёння, разлічаны на перавозку 107 пасажыраў у двухкласнай канфігурацыі: 11 месцаў у салоне бізнес-класа і 96 у эканом-класе. Embraer-175, які ўжо заўтра прызямліцца ў Нацыянальным аэрапорце “Мінск”, разлічаны на перавозку 76 пасажыраў у двухкласнай канфігурацыі: 12 месцаў у салоне бізнес-класа і 64 - ў эканом-класе. Першы камерцыйны рэйс новыя авіялайнеры здзейсняць ўжо 23 красавіка пасля завяршэння ўсіх мытных і тэхнічных працэдур.
     Новыя самалёты плануецца выкарыстоўваць практычна на ўсіх рэйсах маршрутнай сеткі беларускай авіякампаніі. Так, напрыклад, ужо ў панядзелак “Белавія” адкрывае прамыя рэйсы ў аэрапорт “Шарамеццева” (г. Масква), а 30 мая - Талін, дзе як раз будуць выкарыстоўвацца дадзеныя тыпы паветраных суднаў.
     Паветраныя судны сямейства E1 цалкам адпавядаюць мэтам авіякампаніі па далейшым развіцці сеткі маршрутаў і зніжэнні сабекошту перавозак. Дадзены тып самалёта мае высокую паліўную эфектыўнасць. “Белавія” разлічвае, што павелічэнне колькасці паветраных суднаў дадзенага тыпу дазволіць працягнуць ажыццяўленне стратэгіі кампаніі па планамерным зніжэнні коштаў на авіяперавозкі.
     Лайнер з завода-вытворцы пераадолеў 12 000 кіламетраў з горада Сан-Жазэ-дус-Кампус, правёў больш за 16 гадзін у палёце, змяніў 4 кліматычныя зоны і паспеў перасекчы 6 гадзінных паясоў.