Навіны Белавія

22 Красавіка 2019

"Белавія" адкрыла рэйсы з Шарамеццева

     Сёння, 22 красавіка, Міжнародны аэрапорт Шарамеццева сустрэў першы рэйс ААТ “Авіякампанія “Белавія”. Перавозчык аднавіў выкананне рэгулярных рэйсаў па маршруце Мінск - Масква (Шарамеццева) - Мінск.
     Прамыя рэйсы здзяйсняюцца штодня два разы на дзень: раніцай (прылёт у 9:50 мск, вылет у 10:35 мск) і ўвечары (прылёт у 19:30 мск, вылет у 20:20 мск). “Белавія” выконвае палёты на самалётах Embraer E-195 з кампаноўкай 107 крэслаў: 11 месцаў у бізнэс-класе і 96 - у эканом. У аэрапорце Шарамеццева пасажыры абслугоўваюцца ў тэрмінале F пры прыбыцці і ў тэрмінале D пры адпраўленні.
     Падчас прэс-брыфінгу, прысвечанага аднаўленню палётаў у Шарамеццева, начальнік службы маркетынгу і ЗЭД “Белавія” Кацярына Радзішэўская адзначыла: “Фармуючы маршрутную сетку, мы ў першую чаргу думаем пра тое, каб нашым пасажырам было зручна. Аднаўленне палётаў у аэрапорт Шарамеццева дазволіць авіякампаніі не толькі задаволіць попыт на прамыя перавозкі паміж Мінскам і Масквой, але і пашырыць транзітныя магчымасці для падарожжаў як з Масквы праз Мінск рэйсамі “Белавія”, так і з Мінска праз Маскву з далейшым падарожжам па дзесятках кірункаў нашых партнёраў. Мы ўпэўненыя, што наша супрацоўніцтва з аэрапортам Шарамеццева будзе доўгім і прадуктыўным, а нашыя пасажыры ацэняць новыя магчымасці для падарожжаў з “Белавія”.
     У сваю чаргу, Намеснік генеральнага дырэктара па камерцыйнай дзейнасці АТ “МАШ” Дзяніс Пашкоўскі падкрэсліў: “Мы рады вітаць нацыянальнага перавозчыка сяброўскай Беларусі “Белавія” ў якасці перспектыўнага надзейнага авіяцыйнага партнёра. Маршрут Масква - Мінск з'яўляецца адным з найбольш запатрабаваных і хуткарослых. З аднаўленнем палётаў “Белавія” колькасць рэйсаў у Мінск з Шарамеццева павялічыцца з 42 да 56 разоў на тыдзень. Аэрапорт Шарамеццева прадаставіць максімальна камфортныя ўмовы для аперацыйнай дзейнасці і забяспечыць першакласнае абслугоўванне пасажырам авіякампаніі”.
     Пасажыры змогуць скарыстацца з разгалінаванай маршрутнай сеткі Шарамеццева для палётаў у гарады Кітая і краін Паўднёва-Усходняй Азіі. На сённяшні дзень Шарамеццева - адзіны еўрапейскі аэрапорт, які абслугоўвае восем вядучых кітайскіх авіякампаній, і найбуйнейшы трансферны вузел, які злучае Еўропу з азіяцкім рэгіёнам. Паводле статыстыкі аэрапорта, большасць трансферных пасажыраў з Мінска выконвае ў Шарамеццева перасадку на рэйсы ў Нью-Ёрк, Екацерынбург, Шанхай, Пекін і Гуанчжоу.