Навіны Белавія

30 Мая 2019

Cёння Белавія паляцела ў Талін

     30 мая 2019 г. Авіякампанія «Белавія» ажыццявіла першы рэгулярны рэйс па маршруце Мінск-Талін-Мінск.
     «Адкрыццё рэйса ў Талін з'яўляецца сапраўднай падзеяй не толькі для авіякампаніі «Белавія» і нашых пастаянных пасажыраў, але і для краіны ў цэлым. Эстонія, як і Беларусь, ужо даўно асацыююцца ў Еўропе з высокімі тэхналогіямі і, вядома, тэхнічным прагрэсам. У сувязі з гэтым запуск прамых авіязносін добра адаб'ецца на дзелавым турызме. Пачатак палётаў намечаны напярэдадні II Еўрапейскіх Гульняў у Мінску, што дазваляе эстонскай спартыўнай дэлегацыі і балельшчыкам хутка і камфортна дабрацца да сталіцы Беларусі», - пракаментаваў генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія «Белавія» Анатоль Гусараў.
     Рэйсы ў Талін будуць ажыццяўляцца 4 разы на тыдзень па панядзелках і чацвяргах ў 08:50, а таксама па аўторках і суботах ў 15:50 з Мінска з прыбыццём у Міжнародны аэрапорт Талін. Зваротны рэйс з Таліна будзе ажыццяўляцца з вылетам у 10:45 па панядзелках і чацвяргах, па аўторках і суботах ў 17:45 з прылётам у Нацыянальны аэрапорт «Мінск» (час для ўсіх аэрапортаў указаны мясцовы).
     «Мінск - новы прамы кірунак з Талінскага аэрапорта, і мы чакаем вялікую цікавасць як з боку турыстаў, так і дзелавых падарожнікаў. У дадатак да прамога маршруту ў Мінск дадзены рэйс таксама забяспечыць лепшыя стыкоўкі з Расіяй, Украінай і Казахстанам, якія да гэтага часу былі менш даступныя для эстонскіх падарожнікаў», - заўважыў Ээро Пяргмяэ, камерцыйны дырэктар Талінскага аэрапорта.
     Загрузка першага рэйса па маршруце Мінск-Талін склала 62 пасажыраў, а назад - 69. На гэтым рэйсе ляцяць пасажыры, якія ідуць транзітам з/ у Талін праз Мінск у Абу-Дабі, Баку, Бялград, Ніжні Ноўгарад і Краснадар.
     Кошт авіяквіткоў у адзін бок складзе ад 93 еўра і ад 178 еўра — туды-назад, уключаючы таксы і зборы.
     «Прамы рэйс паміж Мінскам і Талінам сапраўды стаў знакам развіцця супрацоўніцтва Беларусі і Эстоніі, дакладным паказчыкам высокага ўзроўню двухбаковых адносін. Адкрыццё прамых рэйсаў паміж Мінскам і Талінам будзе спрыяць пашырэнню і паглыбленню эстонска-беларускага палітычнага дыялогу і эканамічнага ўзаемадзеяння, кантактаў у сферах культуры, навукі і адукацыі, спорту, турызму і асабістых зносін», - расказаў надзвычайны і паўнамоцны пасол Рэспублікі Беларусь у Эстонскай Рэспубліцы Вячаслаў Качанаў.
     Квіткі даступныя ў продажы на сайце перавозчыка: https://belavia.by.