Навіны Белавія
Белавія выканала першы палёт у Мюнхен
15 ліпеня 2019 года “Белавія” выканала першы рэгулярны рэйс па маршруце Мiнск — Мюнхен — Мiнск.
Палёты будуць ажыццяўляцца 4 разы на тыдзень па панядзелках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях з вылетам з Мінска ў 12:30 і прыбыццём у Міжнародны аэрапорт Мюнхена імя Франца-Ёзэфа Штраўса ў 13:35. Зваротны рэйс з Мюнхена будзе вылятаць у 14:15 па панядзелках, чацвяргах, пятніцах і нядзелях з прылётам у Нацыянальны аэрапорт «Мiнск» у 17:15. Час для ўсіх аэрапортаў названы мясцовы.
«Адкрыццё рэйса ў Мюнхен стала сапраўды знакавай падзеяй, да якой мы рыхтаваліся на працягу некалькіх гадоў. Авіяцыйныя ўлады Беларусі і Германіі вясной бягучага года дасягнулі пагаднення аб павелічэнні частаты і маршрутаў палётаў для авіяперавозчыкаў дзвюх дзяржаў. Дзякуючы гэтаму рашэнню «Белавія» змагла дадаць гэты новы напрамак у сваю маршрутную сетку. Мы спадзяваемся, што нашы краіны стануць бліжэй ва ўсіх адносінах: для развіцця дзелавых кантактаў, міжкультурнага дыялогу, умацавання гандлёва-эканамічных узаемаадносін. Беларусы таксама змогуць пазнаёміцца з культурай аднаго з самых цікавых гарадоў Еўропы, што будзе спрыяць культурнай інтэграцыі Мінска і Мюнхена. Для нашых гасцей аэрапорт Мiнска можа стаць зручным міжнародным вузлавых портам для палётаў у іншыя краіны. Расклад палётаў складзены так, каб пасажыры маглі камфортна ажыццявіць перасадку на рэйсы, якія іх зацікавілі», - пракаментаваў Анатоль Гусараў, генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія «Белавія».
Палёты будуць ажыццяўляцца на паветраных судах Embraer 175 пасажыраўмяшчальнасцю 76 месцаў. Час у дарозе складзе каля 2 гадзін.
Кошт авіяквіткоў у адзін бок складзе ад 115 еўра і ад 255 еўра — туды-назад, уключаючы таксы і зборы. Квіткі даступныя ў продажы на сайце перавозчыка belavia.by.
Міжнародны аэрапорт Мюнхен стаў чацвёртым аэрапортам па нямецкаму напрамку ў маршрутнай сетцы авіякампаніі «Белавія». На дадзены момант беларускі перавозчык выконвае рэгулярныя рэйсы ў аэрапорты Берліна, Франкфурта і Гановера.
«Мы з радасцю сустракаем авіякампанію «Белавія» ў Міжнародным аэрапорце Мюнхена. Гэты маршрут ужо даўно запатрабаваны, бо Мінск заўсёды быў адным з самых папулярных кірункаў у Мюнхене», - адзначыў Michael Kerkloh, генеральны дырэктар аэрапорта Мюнхена.
Мюнхен - сталіца федэральнай зямлі Баварыя. Гэты горад будзе цікавы ўсім, хто хоча наведаць музеі, у якіх захоўваюцца творы вядомых мастакоў, вывучыць розныя стылi архітэктуры і схадзіць у музей BMW. Міжнародны аэрапорт Мюнхен знаходзіцца ў 30 кіламетрах ад горада. Дарога ў аэрапорт займае 40-50 хвілін у залежнасці ад выбранага транспарту.