Навіны Белавія

16 Верасня 2019

Нацыянальны аэрапорт Мінск сумесна з авіякампаніяй “Белавія” запускае новы сэрвіс Drop-off

З 16 верасня ў тэставым рэжыме пачынае функцыянаваць сістэма Drop-off - сэрвіс самастойнай здачы пасажырам свайго багажу. Паслуга даступная толькі для прамых пералётаў (недаступная для пасажыраў, якія вандруюць транзітам).

Што такое Drop-off?

Drop-off - гэта сучасны зручны від сэрвісу, які дазваляе пасажырам максімальна скараціць час рэгістрацыі на рэйс (рэгістрацыя на рэйс пачынаецца за дзве гадзіны да вылету), вызваляе ад неабходнасці прастойваць у чэргах і робіць знаходжанне ў аэрапорце больш камфортным.

У Нацыянальным аэрапорце Мінск сістэма самастойнай здачы багажу - гэта 10 невялікіх кіёскаў Drop-off, змантаваных на існуючых стойках рэгістрацыі, якія складаюць адзіную выдзеленую зону Drop-off, пазначаную адпаведнымі інфармацыйнымі паказальнікамі. Для зручнасці пасажыраў у непасрэднай блізкасці размешчаны кіёскі самрэгістрацыі.
Дзе знаходзяцца кіёскі Drop-off у Нацыянальным аэрапорце Мінск?

Кіёскі Drop-off змантаваны на стойках рэгістрацыі №№ 29-38. Усяго ўсталявана 10 кіёскаў Drop-off.

Як самастойна здаць багаж у аэрапорце з дапамогай сістэмы Drop-off?

Для самастойнай здачы свайго багажу пасажыр павінен мець на руках пасадачны талон в любым выглядзе:

  • электронным (на экране тэлефона ці планшэта);
  • папяровым.

Пасадачны талон можна раздрукаваць загадзя праз Інтэрнэт у выпадку самастойнай анлайн-рэгістрацыі альбо атрымаць яго ў кіёску самарэгістрацыі  непасрэдна на ўваходзе ў зону Drop-off.

Як скарыстацца з кіёска Drop-off:

1. Крануўшы экран кіёска Drop-off, Вы пачнеце атрымліваць тэкставыя інструкцыі па здачы багажу.
2. Багаж пастаўце на транспарціровачную стужку машыны.

3. Праскануйце пасадачны талон з дапамогай сканэра (ці мабільны тэлефон з бар-кодам на экране).
4. Праверце, ці дакладна інфармацыя, якая з’явіцца на экране, адлюстроўвае дадзеныя Вашага пералёту. Калі ўсё правільна, аўтамат выдасць Вам багажную бірку.
5. Наляпіце багажную бірку на ручку чамадана. Аўтамат праверыць чытальнасць інфармацыі і адправіць багаж на сартаванне.

У выпадку, калі сістэма вызначыць Ваш багаж як негабарытны, ці ў выпадку перавагі багажу, Вам будзе прапанавана звярнуцца на стойку рэгістрацыі.

У бягучы час здаць багаж могуць толькі пасажыры авіякампаніі Belavia і толькі на тыя рэйсы, рэгістрацыя на якія адкрыта ў дадзены момант.

Сістэма забяспечвае выкананне ўсіх устаноўленых авіякампаніяй патрабаванняў да багажу адносна яго памераў, вагі і колькасці.

Калі ласка, загадзя азнаёмцеся з патрабаваннямі адносна ручной паклажы і багажу!
Пры неабходнасці аказаць дапамогу і даць кансультацыю гатовыя супрацоўнікі аэрапорта, якія знаходзяцца ў зоне Drop-off.