Навіны Белавія

17 Кастрычніка 2019

Авіякампанія «Белавія» правяла распродаж квіткоў па усiх рэгулярных напрамках


     З 16 па 17 кастрычніка авіякампанія «Белавія» праводзiла распродаж на сайце www.belavia.by. Упершыню ў акцыю былі ўключаны ўсе рэгулярныя напрамкi без выключэння.
     Кошт квіткоў на ўсе рэгулярныя рэйсы «Белавія» склаў 20 еўра + таксы і зборы за палёт туды-назад і 15 еўра + таксы і зборы - у адзін бок.
     За суткі было прададзена больш за 60 тысяч месцаў, а самымі папулярнымі напрамкамі сталі Масква, Тбілісі і Калінінград. Самым танным авіябілетам у абодва бакі стаў квіток у Маскву (аэрапорт Жукоўскі) - 28,56 еўра.
     Найбольшым попытам у пасажыраў «Белавія» карыстаўся горад Масква. На гэты рэйс было набыта 4 650 месцаў. Другім па папулярнасці напрамкам стала грузінская сталіца з коштам білета 84,14 еўра за палёт туды-назад. На рэйс у Тбілісі квіткі купілі 4 294 чалавекі. У топ-тры лідэраў па продажах ўвайшоў і Калінінград. Усяго ў гэты горад было набыта 3 551 месца па цане 34,56 еўра туды-назад. Пяцёрку самых запатрабаваных гарадоў для падарожжа замыкаюць Санкт-Пецярбург (3 310 месцаў) і Нур-Султан (2 647 месцаў). Квіткі ў/з Мінска ў Санкт-Пецярбург і назад каштавалі 54,56 еўра, а ў Нур-Султан - 73,65 еўра.
     «Мы б хацелі падзякаваць пасажырам за іх актыўнасць і водгукі пра акцыю, за тое, што дзяліліся тымі напрамкамі, куды адправяцца падарожнічаць ў бліжэйшы час. Такая зваротная сувязь матывуе нас і далей распрацоўваць і рабiць спецыяльныя прапановы для падарожжаў. Зусім хутка мы прадставім новыя тарыфы, якія, спадзяёмся, парадуюць пасажыраў, якія аддаюць перавагу падарожжам без багажу», - распавёў генеральны дырэктар авіякампаніі «Белавія» Анатоль Гусараў.
     Сярод еўрапейскіх напрамкаў, квіткі на якія выкупілі ў першыя 2 гадзіны з моманту старту акцыі: Ларнака, Барселона, Мілан, Рым і Прага. Кошт гэтых напрамкаў за палёт туды-назад па акцыі вар’іраваўся ад 75 да 110 еўра.