Навіны Белавія

25 Кастрычніка 2019

Белавія пераходзіць на зімовы расклад

     З 27 кастрычніка 2019 г. авіякампанія “Белавія” пераходзіць на зімовы расклад.
     ААТ “Авіякампанія “Белавія” ўводзіць новы расклад руху самалётаў, які будзе дзейнічаць з 27 кастрычніка 2019 года да 28 сакавіка 2020 года ўключна. Працэдура пераходу на зімовы расклад ўстаноўлена міжнароднай асацыяцыяй паветранага транспарту ІАТА і распаўсюджваецца на ўсе авіякампаніі ў свеце.

     “У надыходзячым сезоне актыўнага зімовага адпачынку мы рады прапанаваць нашым пасажырам рэйсы па папулярных напрамках паблізу еўрапейскіх горналыжных схілаў: Львоў, Тбілісі, а таксама наш новы напрамак - Мюнхен. Прамы рэйс авіякампаніі “Белавія” з Мінска ў Мюнхен дазволіць з выгодай дабрацца да Ціроля, адпраўную кропку да зон катання Фюсен і Інсбрук. У той жа час абодва гарады прапануюць масу магчымасцяў для займальных сямейных ўікэндаў.
     У ліку прыярытэтаў авіякампаніі ў надыходзячым зімовым сезоне традыцыйна застаюцца падтрыманне высокага ўзроўню бяспекі палётаў і павышэнне ўзроўню сэрвісу. Адным з асноўных кірункаў развіцця таксама з’яўляецца мадэрнізацыя флоту. Акрамя таго, авіякампанія працягвае вывучаць магчымасці для адкрыцця новых рэгулярных напрамкаў. У зімовым сезоне мы плануем увесці яшчэ адну новую паслугу, якая дазволіць пасажырам выбіраць зручны тарыф і тым самым зэканоміць свой бюджэт”, - сказаў генеральны дырэктар авіякампаніі “Белавія” Анатоль Гусараў.
     У зімовым сезоне плануецца далей выконваць рэйсы летняга раскладу ў Шарамеццева 2 разы на дзень, а таксама ў Талін і Мюнхен - 4 рэйсы на тыдзень, пры гэтым варта адзначыць, што палёты ў сталіцу Малдовы будуць выконвацца штодня.
     У параўнанні з сезонам “Зіма-2018/2019” авіякампанія плануе павелічэнне колькасці рэйсаў у Батумі, Лондан і Будапешт да 4 рэйсаў на тыдзень, у Тбілісі - да 11 рэйсаў на тыдзень, у Баку - да 5 рэйсаў, у Сочы - да 3 рэйсаў. Палёты ў Рыгу, Берлін і Стамбул будуць выконвацца 6 разоў на тыдзень, у Вільнюс - 8.
     Усяго ў зімовым сезоне плануецца павелічэнне частот па 11 напрамках.
  У новым зімовым раскладзе “Белавія” будзе выконваць чартарныя рэйсы на курорты Егіпта з Мінска і з усіх абласных аэрапортаў рэспублікі: Брэста, Гродна, Магілёва, а таксама з Гомеля. Будуць далей выконвацца чартарныя праграмы з Мінска ў Дубай.
     Звяртаем вашу ўвагу, што з кастрычніка 2019 г. авіякампанія ўвяла новую паслугу папярэдняга выбару месцаў.