Навіны Белавія
Белавія павялічвае памер ручной паклажы i уводзіць брэндаваную сiстэму тарыфаў
З 18 лістапада авіякампанія «Белавія» пераходзіць на новую сучасную структуру тарыфаў, якая дазволіць пасажырам самастойна выбіраць набор паслуг для пералёту. У рамках новай канцэпцыі авіякампанія павялічвае вагу ручной паклажы з 8 да 10 кг.
У новай сістэме тарыфаў будуць даступныя безбагажные тарыфы. Колькасць месцаў і кошт авіябілетаў у розных тарыфных брэндах будзе вар'іравацца ў залежнасці ад умяшчальнасцi паветранага судна, колькасць пасажыраў на рэйсе, і іншых фактараў. Розніца паміж коштам безбагажнага пералёту і мінімальным коштам бiлета з багажом па маршруце «туды-назад» будзе складаць да 65 еўра ў залежнасці ад напрамку. Так, напрыклад, мінімальны кошт бiлета «туды-назад» без багажу ў Калінінград будзе пачынацца ад 85 еўра (мінімальны кошт авіяперавозкі з багажом раней пачынаўся і застаецца на дадзены момант ад 115 еўра), з Мінска ў Прагу кошт перавозкi «туды-назад» без багажу будзе пачынацца ад 166 еўра (мінімальны кошт з багажом раней – ад 204 еўра, цяпер - ад 191 еўра), з Мінска ў Кіеў – авіябілет «туды-назад» без багажу – ад 109 еўра (мінімальны кошт з багажом раней – 134 еўра, цяпер – 139 еўра).
Усе тарыфы авіякампаніі падзеленыя на пяць груп: «Прома», «Лайт», «Смарт», «Флекс» і «Бізнес».
У тарыфных брэндах «Прома» і «Лайт» будуць прапаноўвацца самыя даступныя па кошце авіябілеты. Абодва брэнда даюць магчымасць бясплатна перавезці толькі ручную паклажу вагой не больш за 10 кг. Пры неабходнасці куплі багажу кошт правозу аднаго чамадана зніжаны з 50 да 25 еўра для названых брэндаў.
У тарыфы групы «Смарт» ужо ўключаныя бясплатны правоз не толькі аднаго месца ручной паклажы вагой да 10 кг, але і зарэгістраванага багажу вагой да 23 кг. Тарыфы «Смарт» таксама прадугледжваюць магчымасць бясплатнага папярэдняга выбару асобных катэгорый месцаў на борце самалёта.
Умовы тарыфу «Флекс» прадугледжваюць, акрамя бясплатнага правозу ручной паклажы, бясплатны правоз аднаго месца багажу вагой да 32 кг. Паслуга папярэдняга выбару месца ў салоне, а таксама змены даты вылету і вяртання білета прадастаўляюцца бясплатна.
«Бізнес» тарыф ўключае ў сябе найбольшую колькасць паслуг: бясплатны правоз двух месцаў ручной паклажы вагой не больш за 10 кг кожнае і двух месцаў зарэгістраванага багажу вагой да 32 кг кожнае, бясплатны папярэдні выбар месца на борце і магчымасць змены і вяртання білета да і пасля вылету. Акрамя таго, авіякампанія прапануе пасажырам, якія вандруюць па тарыфе «Бізнес», прыярытэтную пасадку, абслугоўванне ў бізнес-зале і асобную стойку рэгістрацыі.
Спартыўны рыштунак перавозіцца без дадатковай аплаты згодна з дзейнымі правіламі авіякампаніі па тарыфах груп «Смарт», «Флекс» і «Бізнес».
«Мы стараемся ісці насустрач пажаданням і запытам нашых пасажыраў, грунтуючыся на лепшым сусветным вопыце. Асноўная мэта такіх маштабных зменаў - даць пасажырам магчымасць самастойна падабраць максімальна камфортны варыянт падарожжа. Мы ўпэўненыя, што большая частка нашых пасажыраў ужо знаёмая з такой канцэпцыяй па вопыту палётаў з многімі замежнымі авіякампаніямі. «Белавія» і далей будзе пашыраць спектр прапанаваных пасажырам паслуг», - пракаментаваў генеральны дырэктар ААТ «Авіякампанія «Белавія» Анатоль Гусараў.
Новыя правілы тарыфаў распаўсюджваюцца на авіябілеты, набытыя з 18 лістапада ў рамках новай тарыфнай канцэпцыі. Да авіябілетаў, набытых раней, прымяняюцца правілы, якія дзейнічалі на момант набыцця авіябілета. У той жа час новыя правілы па памерах кожнага месца ручной паклажы з 18.11.2019 будуць прымяняцца да ўсіх авіябілетаў.
На працягу недоўгачасовага перыяду тэставання авіякампанія будзе ўважліва сачыць за аператыўнай ліквідацыяй магчымых памылак, з улікам атрыманага вопыту ўносіць дапаўненні і змяненні ў функцыянаванне новай канцэпцыі.
Звяртаем вашу ўвагу, што па безбагажных тарыфах ручную паклажу нельга будзе здаваць у багаж. У сувязі з гэтым неабходна загадзя азнаёміцца з правіламі правозу ручной паклажы, якія захоўваюцца, як і раней: забаронены правоз ўсіх вострых, рэжучых і колючых прадметаў, выбуховых рэчываў, сціснутых і звадкаваных газаў. У ручной паклажы дазваляецца правозіць вадкасці агульным аб’ёмам 1 літр ва ўпакоўках не больш за 100 мл. Больш падрабязную інфармацыю аб правілах правозу багажу вы зможаце знайсці ў раздзеле «Ваш багаж» на сайце belavia.by.