Навіны Белавія

24 Снежня 2019

Белавiя ўпершыню за год працы перавезла чатырохмiльённага пасажыра.

24 снежня 2019 г. упершыню ў сваёй гісторыі авіякампанія «Белавія» перавезла чатырохмільённага пасажыра за год. Такім чынам на дадзены момант авіякампанія абслужыла на 20,2% больш пасажыраў, чым за аналагічны перыяд мінулага года. У 2018 годзе авіякампанія перавезла 3 386 113 пасажыраў, упершыню трохмільённага пасажыра за год Белавія перавезла 30 снежня 2017 года.

Рост пасажырапатоку шмат у чым стаў магчымы дзякуючы развіццю маршрутнай сеткі. У 2019 годзе былі адкрыты новыя рэйсы ў Талін, Маскву (аэрапорт Шарамеццева), Мюнхен. Таксама росту пасажырапатоку у 2019 годзе спрыяла павелічэнне частот выконваемых рэйсаў і колькасці транзітных пасажыраў, якія падарожнiчаюць праз Нацыянальны аэрапорт Мінск.

Акрамя гэтага, павелічэнне колькасці кліентаў авіякампаніі забяспечана за кошт пашырэння палётнай праграмы з абласных аэрапортаў Рэспублікі Беларусь.

Росту пасажырапатоку таксама спрыялі акцыі, якія праводзяцца авіякампаніяй, пераход на новую канцэпцыю тарыфных брэндаў і іншыя мерапрыемствы, скіраваныя на зніжэнне кошту авіяперавозак.

«Мы вельмі рады сёння вітаць на борце чатырохмільённага пасажыра нашай авіякампаніі. За гэтай лічбай стаіць штодзённая праца супрацоўнікаў, накіраваная на пастаяннае павышэнне ўзроўню сэрвісу, укараненне новых прагрэсіўных тэхналогій, зніжэнне тарыфаў, абнаўленне парку паветраных судоў, падтрыманне высокага ўзроўню бяспекі і рэгулярнасці палётаў. Мы таксама стараемся падтрымліваць праекты, накіраваныя на прасоўванне Беларусі за мяжой і прыцягненне турыстаў у нашу краіну.

У сваім развіцці авіякампанія арыентуецца на лепшыя сусветныя практыкі і ўлічвае пажаданні нашых пасажыраў. А чатырохмільённага пасажыра сёння чакае прыемны сюрпрыз ад авіякампаніі.» – рэзюмiраваў Анатоль Гусараў.

Чатырохмільённым пасажырам стала Таццяна Дзімітрава, 64 гадоў, якая жыве ў г. Жодзіна. Да моманту выхаду на пенсію Таццяна працавала медсястрой. Пасажырка кожны год некалькі разоў лётае ў Парыж наведваць унукаў і дзяцей. Прадстаўнікі авіякампаніі «Белавія» ўручылі пераможнiцы сертыфікат на 100 000 балаў праграмы лаяльнасці «Белавія Лідар». Гэтая колькасць балаў дазволіць Таццяне зрабіць чатыры пералёты ў Парыж і назад.

 

Белавiя ўпершыню за год працы перавезла чатырохмiльённага пасажыра.
Белавiя ўпершыню за год працы перавезла чатырохмiльённага пасажыра.

Белавiя ўпершыню за год працы перавезла чатырохмiльённага пасажыра.
Белавiя ўпершыню за год працы перавезла чатырохмiльённага пасажыра.