Навіны Белавія
COVID-19. Інфармацыя для пасажыраў
Авіякампанія «Белавія» актыўна сочыць за сітуацыяй, выкліканай каронавiрусам, а таксама прытрымлiваецца рэкамендацый СААЗ. Бяспека пасажыраў у прыярытэце ў авіякампаніі! Будзьце ў курсе актуальных змяненняў, звязаных з вашай паездкай!
Інфармацыя па абмежаванням на ўезд/выезд па краінах
Паважаныя пасажыры, каб праверыць статус рэйса, неабходна зайсці ў раздзел «Статус браніравання». Усе актуальныя (неадмененыя) рэйсы знаходзяцца ў продажы і даступныя для аплаты праз сайт авіякампаніі.
З інфармацыяй Міжнароднай асацыяцыі паветранага транспарту IATA па абмежаванням, уведзеным некаторымі краінамі, можна азнаёміцца тут.
У выпадку, калі ваш рэйс адменены, вы можаце:
- вярнуць авіябілет і атрымаць усю суму без утрыманняў;
- адзін раз змяніць дату палёту па тым жа маршруце c перыядам падарожжа на працягу тэрміну дзеяння білета* (для авіябілетаў, аформленых да 31.12.2020 - па 31.12.2021 па ўсіх палётных купонах) без дадатковых збораў у межах аднаго класа абслугоўвання;
- адзін раз змяніць маршрут без даплат у рамках адной прэміяльнай зоны праграмы “Белавія Лідэр” у выпадках, калі змяненне маршруту адпавядае правілам абранага тарыфу. Спіс напрамкаў і ўзроўні прэміяльных зон можна знайсці па спасылцы.
Змены ў авіябілет могуць быць унесеныя не пазней за 30 чэрвеня 2021.
Статус браніравання можна праверыць па спасылцы.
У выпадках афіцыйнай забароны на ўезд/ выезд/ транзіт** на тэрыторыю краіны замежных грамадзян, а таксама ў выпадках прымусовага каранціну** вы можаце:
- адзін раз змяніць дату палёту да вылету рэйса па тым жа маршруце c перыядам падарожжа на працягу тэрміну дзеяння білета* (для авіябілетаў, аформленых да 31.12.2020 – па 31.12.2021 па ўсіх палётных купонах) без дадатковых збораў у межах аднаго класа абслугоўвання;
- адзін раз змяніць маршрут да вылету рэйса без даплат у рамках адной прэміяльнай зоны праграмы “Белавія Лідэр” у выпадках, калі змяненне маршруту адпавядае правілам абранага тарыфу. Спіс напрамкаў і ўзроўні прэміяльных зон можна знайсці па спасылцы.
- падаць заяву на вяртанне грашовых сродкаў без утрыманняў (толькі для выпадкаў забароны на ўезд/ выезд/ транзіт). Абавязковай умовай з'яўляецца падача заявы да даты вылету.
Змены ў авіябілет могуць быць унесеныя не пазней за 30 чэрвеня 2021.
Абавязковыя для гэтага ўмовы:
- пасажыр з'яўляецца грамадзянінам краіны, уезд грамадзян якой забаронены ў пункт прызначэння (краіну), названы ў авіябілеце;
- прыбыццё ў пункт прызначэння па авіябілеце трапляе пад часовы тэрмін дзеяння забароны, за выключэннем выпадкаў, калі пра такія патрабаванні было вядома на момант набыцця/ пераафармлення авіябілета.
* тэрмін дзеяння білета вызначаны ў Рэзалюцыі ІАТА 735 і роўны 1 году з даты афармлення білета (калі перавозка не пачалася) альбо 1 году з даты пачатку перавозкі (калі перавозка пачалася).
** не распаўсюджваецца на выпадкі, калі пра такія патрабаванні было вядома на момант набыцця авіябілета; не распаўсюджваецца на выпадкі ізаляцыі пры прыбыцці пасажыра ў краіну, грамадзянства якой ён мае. Для ўнясення змен альбо вяртання авіябілета, калі ласка, звяртайцеся па месцы яго набыцця.
З поўным тэкстам правілаў вяртання і абмену авіябілетаў у сувязі з абмежаваннямі, звязанымі з пандэміяй COVID-19, вы можаце азнаёміцца па спасылцы.
Для вяртання авіябілета, набытага на сайце belavia.by, неабходна адправіць на адрас электроннай пошты support@belavia.by запоўненую заяву на адмову ад паветранай перавозкі і вяртанне грашовых сродкаў (шаблон заявы знаходзіцца тут).
У выпадку, калі ваш рэйс НЕ адменены і вы не належыце да катэгорыі пасажыраў, названых вышэй, унясенне змен і вяртанне магчымыя ў адпаведнасці з правіламі ўжытага тарыфу. З правіламі ўнясення змен у авіябілет праз інтэрнэт можна азнаёміцца па спасылцы.
Кантакты офісаў авіякампаніі за мяжой.