Навіны Белавія

18 Сакавіка 2020

Абмежаванне ўезду ў краіны Еўрапейскага саюза да 16 красавіка 2020 года

     З 18.03.2020 дзяржавы-члены ЕС вырашылі абмежаваць ўсе другарадныя паездкі для грамадзян трэціх краін, у тым ліку беларусаў, да 16.04.2020, каб не дапусціць распаўсюджванне хваробы COVID-19.
     У сувязі з прынятым рашэннем краін ЕС, авіякампанія «Белавія» зменіць дату вылету або зробіць вяртанне сродкаў пасажырам, якім забаронены ўезд у краіны ЕС і набываць квіткі ў краіны ЕС з перыядам палёту да 16.04.2020.

     Вяртанне сродкаў або змяненне даты вылету на адмененыя рэйсы можна будзе зрабіць да 31.12.2020.
     Звярнуцца касы, прадстаўніцтва авіякампаніі, а таксама ў службу падтрымкі па дадзеным пытанні можна будзе ў любы час да канца 2020 года, не трэба рабіць гэта прама цяпер, усе дадзеныя вашага білета захаваны ў нас у сістэме, таму да нас можна звярнуцца і пасля меркаванай даты палёту, назваўшы нумар вашага білета.
     Змена даты вылету магчыма толькі адзін раз.
     У вас ёсць некалькі месяцаў абдумаць, калі вы хочаце ляцець па дадзеным білеце ў наступны раз.