Навіны Белавія
Белавія вымушана пераносіць пачатак выканання палётаў у Вену
Авіякампанія вымушана пераносіць дату адкрыцця рэгулярнага рэйса Мінск-Вена-Мінск на 25 красавіка 2020 года ў сувязі з нявыдачай Белавія авіяцыйнымі ўладамі Аўстрыйскай Рэспублікі дазволу на выкананне рэгулярных палётаў па гэтым маршруце, нягледзячы на выкананне ААТ «Авіякампанія «Белавія» ўсіх неабходных працэдур па акрэдытацыі і атрыманне слотаў ў аэрапорце Вены.
У сувязі з гэтым авіякампанія вымушана адмяняе свае рэйсы па маршруце Мінск-Вена-Мінск з 29 сакавіка па 24 красавіка 2020 года.
Авіякампанія «Белавія» расцэньвае гэтыя дзеянні аўстрыйскага боку як накіраваныя на недапушчэнне выхаду «Белавія» на лінію Мінск-Вена, захаванне манаполіі «Аўстрыйскіх авіяліній» і падтрыманне высокага ўзроўню тарыфаў на прамыя перавозкі па названым маршруце.
Адкрыццё рэйсаў «Белавія» па дадзеным маршруце ва ўмовах часовай адсутнасці прамых палётаў паміж Мінскам і Венай у такі няпросты час для жыхароў дзвюх краін дазволіла б палегчыць перамяшчэнне грамадзян Беларусі і Аўстрыі, а таксама падтрымаць эканамічныя і культурныя стасункі паміж дзяржавамі.
У сітуацыі, якая склалася, «Белавія» разлічвае на больш хуткае ўрэгуляванне пытання авіяцыйнымі ўладамі дзвюх краін.
Авіякампанія «Белавія» плануе палёты ў міжнародны аэрапорт «Швехат» штодня з вылетам з Мінска ў 8.50 (па панядзелках, серадах, пятніцах і нядзелях) і ў 14.25 (па аўторках, чацвяргах і суботах). Зваротны вылет у Нацыянальны аэрапорт «Мінск» плануецца ў 10.45 (па панядзелках, серадах, пятніцах і нядзелях) і ў 16.10 (па аўторках, чацвяргах і суботах).
Пасажыры, якія набылі квіткі па гэтым напрамку на рэйсы «Белавія» з вылетам у перыяд 29.03.2020-24.04.2020, змогуць вярнуць грашовыя сродкі без утрыманняў па месцы набыцця білета або аднаразова перанесці дату палёту па 30.06.2020.
Авіякампанія «Белавія» шкадуе аб сітуацыі, якая склалася, і прыносіць прабачэнні сваім пасажырам.