Навіны Белавія

22 Красавіка 2020

Аб эвакуацыі грамадзян з Індыі, штат Гоа

25 красавіка 2020 года будзе арганізаваны эвакуацыйны рэйс Гоа-Мінск для грамадзян Рэспублікі Беларусь і замежных грамадзян.

  • Дата вылету па маршруце Гоа-Мiнск: 2020/04/25;
  • Час вылету: 20.30 (час мясцовы, Гоа);
  • Час прылёту: 04.05 (мясцовы час, Мiнск);
  • Нумар рэйса: B2 9712;
  • Кошт квітка з улікам такс і збораў: 1781,58 BYN;
  • Афармленне квiтка толькі на сайце Belavia.by.

Аплаціць квiток можна па нумары браніравання, які будзе высланы авіякампаніяй індывідуальна кожнаму пасажыру па электроннай пошце ў адпаведнасці са спісамі, сфармаванымі Міністэрствам замежных спраў Рэспублікі Беларусь.

Для таго, каб аплаціць квiток, неабходна:

  • зайсці на галоўную старонку сайта Belavia.by,
  • увесці нумар браніравання і прозвішча пасажыра ў раздзеле «Статус браніравання»,
  • выбраць варыянт аплаты: аплата пры афармленні квiтка ці падпісаць апавяшчэнне аб абавязку выплаты сумы кампенсацыі па прылёце (толькі для грамадзян Рэспублікі Беларусь).
  • запоўніць апавяшчэнне аб абавязку выплаты сумы кампенсацыі (пры афармленні квітка з адтэрміноўкай плацяжу грамадзянамі Беларусі).

Для кожнага пасажыра прадугледжаны правоз аднаго месца багажу вагой не больш за 23 кг і аднаго месца ручной паклажы вагай не больш за 10 кг.

Звяртаем вашу ўвагу, што запаўненне формы апавяшчэнне аб абавязку выплаты сумы кампенсацыі з'яўляецца пацверджаннем згоды з умовамі перавозкі і наступным пакрыццём сумы пералёту.