Навіны Белавія

25 Красавіка 2020

Белавія пачынае выкананне палётаў у Вену

Авіякампанія адкрывае рэгулярны рэйс Мінск-Вена-Мінск 25 красавіка 2020 года.

«Адкрыццё дадзенага рэйса паспрыяе наладжванню і ўмацаванню гандлёва-эканамічных і культурных узаемаадносінаў паміж беларускімі і аўстрыйскімі партнёрамі, а таксама, з прычыны сітуацыі, якая склалася ў свеце, аблегчыць вяртанне дадому грамадзян абедзвюх краін. Рэйс у Вену - гэта першы крок на шляху да вяртання звыклага ўкладу жыцця», - адзначыў Анатоль Гусараў, генеральны дырэктар ААТ«Авіякампанія «Белавія».

Авіякампанія «Белавія» плануе палёты штодня ў міжнародны аэрапорт «Швехат» з вылетам з Мінска ў 8.50 (па панядзелках, серадах, пятніцах і нядзелях) і ў 14.25 (па аўторках, чацвяргах і суботах). Зваротны вылет у Нацыянальны аэрапорт «Мінск» плануецца ў 10.45 (па панядзелках, серадах, пятніцах і нядзелях) і ў 16.15 (па аўторках, чацвяргах і суботах).

Палёты плануецца здзяйсняць на камфартабельным авіялайнеры Embraer 175 ёмістасцю 76 месцаў. Час у шляху складзе каля 2-х гадзін.

Кошт авіяквіткоў пры куплі на сайце belavia.by у 1 бок складзе ад 69 еўра, уключна з таксамі і зборамі, і ад 146 еўра - туды-зваротна.

"Існуючы крызіс, выкліканы COVID-19, аказвае вельмі моцны ўплыў на авіяцыйную і турыстычную галіну па ўсім свеце. Аднак мінулыя крызісы, звязаныя з успышкамі атыповай пнеўманіі (SARS), эпідэміяй Эболы і тэрарыстычнымі актамі 11 верасня 2001 года, авіяцыйны бізнес перажыў і стаў яшчэ мацнейшы. Вядома, гэта можа заняць пэўны час, але я настроены аптымістычна і лічу, што авіяцыйны бізнес адновіцца, а новыя рэйсы "Белавія" ў Вену стануць першым крокам у будучыню", - тлумачыць Джуліян Джагер, генеральны дырэктар і кіраўнік Венскага аэрапорта.

Звяртаем вашую ўвагу на тое, што пасажыры, якія набылі квіткі па гэтым напрамку на рэйсы «Белавія» з вылетам у перыяд 29.03.2020-24.04.2020, змогуць вярнуць грашовыя сродкі без утрыманняў на месцы набыцця квітка альбо аднаразова перанесці дату палёту па 31.12.2020.