Навіны Белавія

04 Мая 2020

Да ўвагі транзітных пасажыраў

Паважаныя пасажыры,

якiя падарожнічают транзітам з Мінска праз замежныя аэрапорты, звяртаем вашу ўвагу, што перад вылетам неабходна праверыць правілы знаходжання на борце замежных авіякампаній, у выпадку невыканання якіх вам можа быць адмоўлена ў перавозцы.

Абавязковымі патрабаваннямі могуць быць: наяўнасць маскі, пальчатак, антысептыку і інш.

Для камфортнага палёту, калі ласка, удакладняйце ў перавозчыка правілы допуску на борт пасажыраў у перыяд пандэміі.