Навіны Белавія
Інфармацыя для пасажыраў пра актуальныя маршруты
Шаноўныя пасажыры,
авіякампанія “Белавія” актыўна сочыць за сітуацыяй, звязанай з COVID-19 і, па меры магчымасці аднаўляе працу. На сённяшні дзень авіяперавозкі ажыццяўляюцца па наступных маршрутах:
- Мінск-Брусэль-Мінск
- Мінск-Ташкент-Мінск
- Мінск-Вена-Мінск
- Мінск-Рыга-Мінск
- Мінск-Талін-Мінск
- Мінск-Вільня-Мінск
- Мінск-Ерэван-Менск
- Мінск-Лондан-Мінск
- Мінск-Берлін-Мінск
- Мінск-Франкфурт-Мінск
- Мінск-Гановер-Мінск
- Мінск-Мюнхен-Мінск
- Мінск-Варшава-Мінск
- Мінск-Барселона-Мінск
- Мінск-Рым-Мінск
- Мінск-Мілан-Мінск
- Мінск-Кішынёў-Мінск
- Мінск-Амстэрдам-Мінск
- Мінск-Бялград-Мінск
- Мінск-Стамбул-Мінск
- Мінск-Кіеў-Мінск
- Мінск-Адэса-Мінск
- Мінск-Харкаў-Мінск
- Мінск-Львоў-Мінск
- Мінск-Хельсінкі-Мінск
- Мінск-Парыж-Менск
- Мінск-Прага-Мінск
- Мінск-Стакгольм-Мінск
- Мінск-Нур-Султан-Мінск
- Мінск-Масква-Мінск
- Мінск-Санкт-Пецярбург-Мінск
- Мінск-Растоў-на-Дону-Мінск
- Мінск-Калінінград-Мінск
- Мінск-Казань-Мінск
- Мінск-Ніжні Ноўгарад-Мінск
- Мінск-Екацярынбург-Мінск
- Мінск-Самара-Мінск
- Мінск-Тбілісі-Мінск
- Мінск-Батумі-Мінск
- Мінск-Баку-Мінск
- Мінск-Будапешт-Мінск
- Мінск-Тэль-Авіў-Мінск
- Мінск-Ларнака-Мінск
- Мінск-Дубай-Мінск
Звяртаем вашую ўвагу на тое, што ў кожнай краіне для прылёту дзейнічаюць свае абмежаванні. Просьба перад набыццём уважліва азнаёміцца з абмежаваннямі на ўезд/ выезд па краінах па спасылцы. Па дадатковую інфармацыю пра ўмовы ўезду ў краіну альбо пра ўмовы каранціну і самаізаляцыі звяртайцеся, калі ласка, у спецыялізаваныя ведамствы краіны прылёту.
Усе актуальныя (неадмененыя) рэйсы знаходзяцца ў продажы і даступныя для аплаты праз сайт авіякампаніі. Калі вам неабходна даведацца, ці адбудзецца ваш рэйс, то гэта можна праверыць у раздзеле “Статус браніравання”.
Што рабіць, калі ваш рэйс адмянілі?
- вярнуць авіяквіток і атрымаць усю суму без утрыманняў;
- аднакратна змяніць дату палёту па тым жа маршруце да 30 сакавіка 2021 года без дадатковых збораў у межах аднаго класа абслугоўвання. Па некаторым напрамкам тэрмін для ўнясення зменаў працягнуты да 30.06.2021 г.
Каб унесці змены альбо вярнуць авіяквіток, калі ласка, звяртайцеся менавіта туды, дзе вы яго набылі.
Каб вярнуць авіябілет, набыты на сайце belavia.by, неабходна даслаць на электронную пошту support@belavia.by запоўненую заяву на адмову ад паветранай перавозкі і вяртанне грашовых сродкаў (шаблон заявы знаходзіцца тут).