Навіны Белавія
Авіякампанія не прымае да перавозкі на чартэрных рэйсах жывёл да спынення пандэміі
Шаноўныя пасажыры,
У сувязі з эпідэміялагічнай сітуацыяй і верагоднасцю выяўлення Covid-19 у краіне адпачынку, а таксама згодна з правіламі шэрагу турыстычных краін, у выпадку сімптомаў інфекцыі вас могуць размясціць на каранцін альбо ў медыцынскую ўстанову для лячэння. На турыстычных курортах не прадугледжаныя спецыяльныя ўмовы для жывёл пры накіраванні ўладальнікаў на каранцін.
Улічваючы гэта, шэраг дзяржаў забаранілі ўвоз жывёл, таму з 08 ліпеня 2020 года авіякампанія не прымае да перавозкі на чартэрных рэйсах жывёл да спынення пандэміі.
Прыносім свае выбачэнні за нязручнасці і спадзяёмся на разуменне.
Авіякампанія "Белавія" робіць усё для бяспекі і камфорту вашага адпачынку.