Навіны Белавія

24 Ліпеня 2020

Змяненне ўмоў пераафармлення білетаў

Шаноўныя пасажыры,

мы атрымліваем вялікую колькасць пытанняў аб магчымасці змены даты і маршруту падарожжа ў выпадку адмены рэйса і разумеем вашу занепакоенасць адсутнасцю пэўнасці ў сітуацыі распаўсюджвання пандэміі. Са свайго боку авіякампанія “Белавія” робіць усё магчымае, каб ваша падарожжа адбылося, таму з сённяшняга дня па 30 сакавіка 2021 вы можаце змяніць дату вылету або маршрут палёту ў рамках адной зоны праграмы "Белавія лідэр" без дадатковых збораў з перыядам падарожжа да 31 снежня 2021 года.

Звяртаем Вашу ўвагу, што пасажыры могуць:

  • аднакратна змяніць дату палёту без дадатковых збораў у выпадках адмены рэйса;

і / або

  • аднаразова змяніць маршрут без даплат у рамках адной прэміяльнай зоны праграмы “Белавія Лідэр”. Спіс напрамкаў і ўзроўні прэміяльных зон можна знайсці па спасылцы. Змена кірунку падарожжа магчыма толькі ў выпадках адмены рэйса, калі змяненне маршруту адпавядае правілам абранага тарыфу.

Змены ў авіябілеты могуць быць унесены па 30.03.2021 ўключна.

У выпадку адмовы ад перавозкі з прычыны афіцыйнай забароны на ўезд / выезд неабходна да вылету рэйса праінфармаваць агента па месцы куплі білета або службу падтрымкі авіякампаніі аб неабходнасці анулявання месцаў на рэйсе. У гэтым выпадку пасажыр таксама зможа змяніць дату вылету альбо маршрут з ужываннем выкладзеных правілаў.

За інфармацыяй пра ўмовы ўезду ў краіну альбо па ўмовах каранціну і самаізаляцыі звяртайцеся, калі ласка, у спецыялізаваныя ўстановы краіны прылёту.

Як змяніць дату вылету?

Абмен білета магчыма зрабіць у офісах продажаў або анлайн.

Для змены даты вылету праз Інтэрнэт неабходна:

Больш падрабязна з правіламі змены даты можна азнаёміцца па спасылцы.