Навіны Белавія

28 Жніўня 2020

Абмежаванні на ўезд ва Украіну для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства

Шаноўныя пасажыры,


Звяртаем вашу ўвагу, што з 28 жніўня да 28 верасня 2020 года ўведзены абмежаванні на ўезд ва Украіну для замежных грамадзян і асоб без грамадзянства.


Ўезд ва Украіну дазволены:
• Мужам, бацькам ці дзецям грамадзяніна Украіны;
• Пасажырам з транзітам ва Украіне з дакументамі, якія пацвярждаюць выезд за мяжу на працягу двух сутак;
• Студэнтам;
• Пасажырам з відам на жыхарства;
• Пасажырам, якія проходзяць ваенную службу ва Узброеных Сілах Украіны;
• Прызнаным уцекачам або асобам, якія маюць патрэбу ў дадатковай абароне;
• Асобам, якія маюць дазвол на прымяненне працы замежных грамадзян і асоб без грамадзянства;
• Працаўнікам дыпламатычных прадстауніцтваў і консульскіх устаноў замежных дзяржаў;
• Кіраўнікам і членам афіцыйных дэлегацый замежных дзяржаў, супрацоўнікам міжнародных арганізацый;
• Асобам, якія прыбываюць ва Украіну па запрашэнні Міністэрства замежных спраў;
• Пасажырам, якія з’яўляюцца кіроўцамі або членамі экіпажа грузавых транспартных сродкаў, аўтобусаў, якія ажыццяўляюць рэгулярныя перавозкі, членамі экіпажаў паветраных, марскіх і рачных судоў;
• Інструктарам узброеных сіл дзяржаў – членаў НАТА і дзяржаў – удзельніц праграмы НАТА "Партнёрства дзеля міру", якія бяруць удзел у мерапрыемствах па падрыхтоўцы падраздзяленняў Узброеных Сіл або прыбываюць па запрашэнні Міністэрства абароны;
• Дзеячам культуры, якія прыбываюць па запрашэнні установы культуры;
• Пасажыры, якія прыбываюць для ўдзелу ў афіцыйных спартыўных спабортніцтвах, якія праходзяць на тэрыторыі Украіны;
• Тэхнічным спецыялістам, якія прыбываюць ва Украіну па запрашэнні прадстаўнікоў украінскіх прадпрыемстваў;
• Асобам, якія ажыццяўляюць перавозкі гемапаэтычных ствалавых клетак для трансплантацыі;
• Асобам, якія прыбываюць на лячэнне ва ўстановы аховы здароўя Украіны. 

Актуальны спіс глядзіце, калі ласка, на сайце памежнай службы Украіны.

Таксама нагадваем, што для ўезду на тэрыторыю Украіны замежныя грамадзяне абавязкова павінны мець медыцынскую страхоўку, якая пакрывае лячэнне ад Covid-19.