Навіны Белавія

17 Верасня 2020

Дадатковыя рэгулярныя рэйсы Мінск-Ерэван-Мінск

Шаноўныя пасажыры,

З 20 верасня авіякампанія “Белавія” распачынае здзяйсняць дадатковыя рэгулярныя рэйсы па маршруце Мінск-Ерэван-Мінск.

На гэты момант авіякампанія выконвае рэйсы ў Ерэван штодня. Дадатковыя рэйсы будуць выконвацца па серадах і нядзелях.

Такім чынам, з 20 верасня частата выканання рэйсаў павялічыцца да 9 рэйсаў на тыдзень.

Расклад дадатковых рэгулярных рэйсаў (па мясцовым часе):

  • Мінск-Ерэван – 9:25 – 13:30
  • Ерэван-Мінск – 14:20 – 16:25