Навіны Белавія
Аднаўленне рэйсаў па маршруце Мінск-Масква-Мінск
Шаноўныя пасажыры,
з 30 верасня мы аднаўляем выкананне рэйсаў па маршруце Мінск-Масква-Мінск. Згодна з абмежаваннямі, вызначанымі авіяцыйнымі ўладамі Расійскай Федэрацыі, палёты будуць выконвацца адзін раз на тыдзень (па серадах) у аэрапорт Дамадзедава.
Расклад рэйсаў (указаны мясцовы час):
- Вылет з Мінска ў 12:35
- Вылет з Масквы ў 14:45
Час у шляху – 1 г. 20 хв.
Пасажырам, якія прыбываюць у Расійскую Федэрацыю ці падарожнічаюць транзітам, неабходна мець медыцынскую даведку з адмоўным вынікам PCR-тэсту на каронавірус (COVID-19), выдадзеную не пазней за 72 гадзіны да прыбыцця. Гэта не тычыцца грамадзян Расійскай Федэрацыі.
Грамадзянам Расійскай Федэрацыі, якія прыбываюць у РФ паветраным транспартам, неабходна:
- запоўніць анкету прыбыльца на борце паветранага судна;
- да рэгістрацыі на рэйс запоўніць электронную форму анкеты на Адзіным партале дзяржаўных і муніцыпальных паслуг;
- на працягу трох каляндарных дзён пасля прыбыцця на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі здаць PCR-тэст і паведаміць пра вынікі аналізу на Адзіным партале дзяржаўных і муніцыпальных паслуг.
Важна: да атрымання вынікаў аналізу на COVID-19 неабходна знаходзіцца ў самаізаляцыі па месцы жыхарства (знаходжання).
З дадатковай інфармацыяй пра абмежаванні азнаёмцеся, калі ласка, на нашым афіцыйным сайце ў раздзеле “Інфармацыя пра абмежаванні на ўезд/ выезд па краінах”.