Навіны Белавія

23 Верасня 2020

Аднаўленне рэйсаў па маршруце Мінск-Масква-Мінск

Шаноўныя пасажыры,

з 30 верасня мы аднаўляем выкананне рэйсаў па маршруце Мінск-Масква-Мінск. Згодна з абмежаваннямі, вызначанымі авіяцыйнымі ўладамі Расійскай Федэрацыі, палёты будуць выконвацца адзін раз на тыдзень (па серадах) у аэрапорт Дамадзедава.

Расклад рэйсаў (указаны мясцовы час):

  • Вылет з Мінска ў 12:35
  • Вылет з Масквы ў 14:45

Час у шляху – 1 г. 20 хв.

Пасажырам, якія прыбываюць у Расійскую Федэрацыю ці падарожнічаюць транзітам, неабходна мець медыцынскую даведку з адмоўным вынікам PCR-тэсту на каронавірус (COVID-19), выдадзеную не пазней за 72 гадзіны да прыбыцця. Гэта не тычыцца грамадзян Расійскай Федэрацыі.

Грамадзянам Расійскай Федэрацыі, якія прыбываюць у РФ паветраным транспартам, неабходна:

  • запоўніць анкету прыбыльца на борце паветранага судна;
  • да рэгістрацыі на рэйс запоўніць электронную форму анкеты на Адзіным партале дзяржаўных і муніцыпальных паслуг;
  • на працягу трох каляндарных дзён пасля прыбыцця на тэрыторыю Расійскай Федэрацыі здаць PCR-тэст і паведаміць пра вынікі аналізу на Адзіным партале дзяржаўных і муніцыпальных паслуг.

Важна: да атрымання вынікаў аналізу на COVID-19 неабходна знаходзіцца ў самаізаляцыі па месцы жыхарства (знаходжання).

З дадатковай інфармацыяй пра абмежаванні азнаёмцеся, калі ласка, на нашым афіцыйным сайце ў раздзеле “Інфармацыя пра абмежаванні на ўезд/ выезд па краінах”.