Навіны Белавія

05 Кастрычніка 2020

Белавія далучылася да Галіновай хартыі па прадухіленні распаўсюджвання COVID-19

Авіякампанія “Белавія” далучылася да Галіновай хартыі па прадухіленні распаўсюджвання COVID-19, распрацаванай Еўрапейскім агенцтвам па бяспецы палётаў (EASA) і Еўрапейскім цэнтрам прафілактыкі і кантролю захворванняў (ECDC). На дадзены момант да Хартыі далучыліся 46 аэрапортаў і 50 авіякампаній, асноўным прыярытэтам якіх з’яўляецца забеспячэнне бяспекі пасажыраў падчас распаўсюджвання пандэміі COVID-19.
Удзел у Хартыі дэманструе імкненне авіяперавозчыкаў і аэрапортаў, якія да яе далучыліся, забяспечваць самыя высокія стандарты эпідэміялагічнай бяспекі падчас ажыццяўлення сваёй дзейнасці, а таксама супрацоўнічаць у рамках пошуку новых мер і стандартаў, якія дазволяць забяспечыць максімальную бяспеку пасажыраў, супрацоўнікаў авіякампаній і аэрапортаў. Такім чынам, далучэнне “Белавіі” да саюза сведчыць аб поўнай адпаведнасці арганізаваных мер па забеспячэнні бяспекі палётаў міжнародным стандартам.
Арганізацыі, якія ўступілі ў Хартыю, абавязваюцца трымацца наступных прынцыпаў:

  • выконваць рэкамендацыі, змешчаныя ў “Пратаколе бяспекі палётаў падчас COVID-19”, распрацаваным Еўрапейскім агенцтвам па бяспецы палётаў (EASA) і Еўрапейскім цэнтрам прафілактыкі і кантролю захворванняў (ECDC);
  • каардынаваць з нацыянальнымі ўладамі дзеянні па выкананні рэкамендацый для дасягнення максімальнай бяспекі палётаў;
  • па ўзгадненні з кампетэнтнымі органамі распрацаваць альтэрнатыўныя сродкі зніжэння рызык у выпадку, калі рэкамендацыя не можа быць реэлізаваная з-за пэўных абмежаванняў, і паведаміць пра іх EASA і ECDC;
  • сачыць за эфектыўнасцю прынятых мер і паведамляць пра любыя недахопы кампетэнтныя органы, а таксама EASA і ECDC;
  • аналізаваць эфектыўнасць мер і штотыдзень падаваць справаздачу ў EASA і ECDC;
  • выпрацоўваць больш эфектыўныя метады забеспячэння бяспекі і падаваць звесткі ў EASA і ECDC.