Навіны Белавія

20 Кастрычніка 2020

Змяненне правілаў уезду і транзіту/ трансферу ў/ праз Беларусь

У адпаведнасці з Пастановай Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь № 591 22 кастрычніка 2020 года с 00:00 прымяняюцца наступныя правілы ўезду і транзіту/ трансферу ў/ праз Беларусь.

Змены, якія тычацца пасажыраў, якія накіроўваюцца ў Беларусь:

  • Грамадзяне Рэспублікі Беларусь, замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія маюць від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь, не абавязаныя рабіць тэсты ПЦР, прыбываючы ў краіну як з “чырвонай”, так і з “зялёнай” зон. Аднак кожная з гэтых груп пасажыраў па прыбыцці ў Беларусь з “чырвонай зоны” абавязана выконваць 10-дзённую самаізаляцыю. Пералік краін, якія адносяцца да “чырвонай зоны”, можна паглядзець тут
  •  Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія не маюць від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь і якія прыбылі з краін “зялёнай зоны” (гэта значыць з дзяржаў, якія не ўключаны ў пералік, пры перасячэнні мяжы павінны мець пры сабе арыгінал медыцынскага тэсту (на рускай, беларускай або ангельскай мове), які пацвярджае адмоўны вынік ПЦР-тэсту на інфекцыю COVID-19. Тэст павінен быць зроблены не пазней за 72 гадзіны да даты перасячэння дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Беларусь. У даведцы павінны быць указаны прозвішча, імя пасажыра і вынік лабараторнага даследавання на каронавірус. Варта звярнуць увагу, што тэст на антыцелы (IgM і IgG), а таксама тэст на вылучэнне РНК (мазок) не падыходзяць для перасячэння мяжы. У даведцы абавязкова павінна быць адзначана “палімеразная ланцуговая рэакцыя” (PCR).

Замежныя грамадзяне і асобы без грамадзянства, якія не маюць від на жыхарства ў Рэспубліцы Беларусь і якія прыбылі з краін “чырвонай зоны”, абавязаны выконваць 10-дзённую самаізаляцыю.

Змены, якія тычацца транзітных пасажыраў:

  • Пасажыры, якія ідуць транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з краін “чырвонай зоны” (гэта значыць з дзяржаў, уключаных у пералік, павінны падаць дакументы, якія пацвярждаюць запланаваны выезд з Беларусі на працягу 24-х гадзін, пры гэтым для перасячэнні мяжы Рэспублікі Беларусь ПЦР-тэсты не патрабуюцца. Калі няма пацвярждаючых дакументаў, такім асобам праезд па тэрыторыі Рэспублікі Беларусь дазваляецца на працягу сутак. Пры гэтым памежная служба будзе кантраляваць выкананне дадзенага патрабавання.
  •  Пасажыры, якія ідуць транзітам праз тэрыторыю Рэспублікі Беларусь з краін “зяленай зоны”, могуць перасякаць мяжу без медыцынскага сертыфіката і дадатковага кантролю.


Нагадваем, што дзяржава канчатковага прыбыцця можа мець свае патрабаванні па ўезду, у тым ліку па прадстаўленні сертыфіката аб адмоўным выніку ПЦР-тэсту.

Названыя нормы Пастановы не распаўсюджваюцца на:

  • супрацоўнікаў дыпламатычных прадстаўніцтваў і консульскіх устаноў Рэспублікі Беларусь у замежных дзяржавах, дакументаваных дыпламатычнымі і службовымі пашпартамі, а таксама членаў іх сем’яў;
  • кіраўнікоў і членаў афіцыяльных дэлегацый, у тым ліку якія прыбываюць па запрашэнні афіцыйных дэлегацый;
  • членаў экіпажаў паветраных судоў;
  • асоб, якія прыбылі з краін, уключаных у пералік “чырвоная зона”, якія едуць па тэрытрыі Беларусі транзітам (наземным транспартам) і маюць дакументы, якія пацвярджаюць выезд з краіны на працягу адных сутак;
  • грамадзян Рэспублікі Беларусь, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія пастаянна пражываюць у Беларусі і якія прыбылі ў краіну пасля знаходжання ў службовай камандзіроўцы;
  • грамадзян Рэспублікі Беларусь, а таксама замежных грамадзян, якія пастаянна пражываюць у Беларусі, і асоб без грамадзянства, якія прыбылі з краін, не ўключаных ў пералік «зялёная зона”, і якія рухаліся транзітам праз краіны, уключаныя ў пералік “чырвоная зона”, пры ўмове наяўнасці дакументальнага пацверджання знаходжання ў краінах транзіту не больш за 24 гадзіны.


Азнаёміцца з поўным спісам катэгорыі грамадзян, якія могуць перасякчы мяжу Рэспублікі Беларусь без ПЦР-тэсту, а таксама з поўным тэкстам Пастановы № 591 можна на афіцыйным сайце Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь.