Навіны Белавія
17 Лістапада 2020
Інфармацыя для пасажыраў, праца аддзела розшуку багажу і прэтэнзій
Паважаныя пасажыры! У сувязі з дадатковымі прафілактычнымі мерамі па прадухіленні небяспекі заражэння вірусам COVID-19 аддзел розшуку багажу і прэтэнзій, размешчаны ў галаўным офісе авіякампаніі, прыём наведвальнікаў часова не праводзіць.
Вы можаце накіраваць прэтэнзію наступным чынам:
- на электронны адрас авіякампаніі claims@belavia.by;
- поштай на адрас: вул. Няміга 14А, 220004, г. Мінск;
- калі прывязеце прэтэнзію або заяву асабіста, то Вы можаце апусціць іх у паштовую скрынку на ўваходзе ў галаўны офіс авіякампаніі.
Бланкі заяў тут.